Грамадства11

У Жлобіне выступ Калеснікавай спрабаваў сарваць вайсковы камісар Гомельскай вобласці

Больш за 1000 чалавек прысутнічалі на сустрэчы ў Жлобіне з чальцом Каардынацыйнай рады для перадачы ўлады Марыяй Калесьнікавай, паведамляе Свабода.

Апроч прыхільнікаў пераменаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, на сустрэчу прыйшлі і людзі з афіцыйнымі чырвона-зялёнымі сьцягамі.

Калесьнікава заявіла, што прыехала падтрымаць рабочых Беларускага мэталюргічнага заводу, дзе ўжо часткова перапынялі вытворчасьць на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў.

«Я вамі ганаруся. Яны спрабуюць нас запалохваць, але нас шмат, вы — неверагодныя», — сказала Калесьнікава.

Выступаць ёй перашкаджаў вайсковы камісар Гомельскай вобласьці падпалкоўнік Андрэй Крываносаў з мэгафонам, які «прадстаўляў» пазыцыю ўлад. Урэшце апанэнты дамовіліся выступаць па чарзе.

Ваенкам даводзіў, што заводы павінны працаваць, інакш ня будзе грошай у бюджэце. «Давайце паслухаем мяне! Толькі што сказалі, што народ Беларусі запалохваюць, падыміце рукі, каму пагражалі звальненьнем», — кажа ён.

Людзі сустрэлі яго пытаньне крыкамі «Верым! Можам! Пераможам!» і «Сыходзь!».

Калі Марыя Калесьнікава завяршыла выступ і накіравалася да паркоўкі з аўтамабілем, сьледам за ёй пайшла калёна прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі, якая выгуквала «Зьяжджай!» і «Беларусь не аддадзім!».

Каментары1

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну3

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць