Выбары-20207676

Прэс-канферэнцыя трыумвірату: асноўныя пункты

Фота Надзеі Бужан

У штабе Віктара Бабарыкі прайшла прэс-канферэнцыя кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, жонкі Валерыя Цапкалы Веранікі, а таксама прадстаўніцы штаба Віктара Бабарыкі Марыі Калеснікавай. Напярэдадні было дамоўлена пра аб’яднанне штабаў кандыдатаў. Усе жанчыны прыйшлі з кветкамі. Святлана Ціханоўская заняла месца па цэнтры.

Пачала выступаць Марыя Калеснікава, яна агучыла, што менавіта з ініцыятывы каманды Бабарыкі адбылося аб’яднанне. «Мы засталіся ўтраіх і дамовіліся за 15 хвілін», — сказала яна.

«Галоўны вораг сёння — не рэжым, а нявер'е ў тое, што нешта можа атрымацца», — зазначыла Калеснікава.

«Вы ўсе ведаеце, чаму я на гэтым месцы — праз каханне, каханне да мужа. Я люблю Беларусь і беларусаў, таму я іду далей, нягледзячы на спробы мяне зламаць. Я іду дзеля сваіх дзяцей, каб яны не сядзелі ў турме без віны. Мы не робім нічога кепскага і незаконнага. Мы не верым у чэсныя выбары. Я ўдзячна падтрымцы беларусаў, толькі разам мы зможам пабудаваць краіну для жыцця», — сказала сама Святлана Ціханоўская.

«Мы аб’ядналіся на аснове пяці прынцыпаў: яўка на выбары 9 жніўня, вызваленне палітвязняў і эканамічных вязняў, правядзенне новых вольных выбараў», — адзначыла кандыдатка ў прэзідэнты.

За каго ж галасаваць заклікаюць штабы? «Вядома, за Святлану», — адзначыла Вераніка Цапкала.

«Несумленна ўлада зняла трох самых моцных кандыдатаў — Ціханоўскага, Цапкалу і Бабарыку. Улада баіцца жанчын. Мы не другасныя, мы стаім на роўных з мужчынамі і мы пераможам», — сказала Вераніка Цапкала.

Стала вядома, што Андрэй Дзмітрыеў падтрымаў ініцыятыву, але гаворка пра зняццё кандыдатаў не ідзе.

Марыя Калеснікава ўвесь час адзначала, што дзейнічаць трэба выключна ў рамках закона. Самай радыкальнай у сваіх прамовах была Вераніка Цапкала. Менавіта яна гаварыла пра «фальсіфікацыі» выбараў. «І суд, і ЦВК кантралююцца адным чалавекам», — сказала яна.

Пакуль ні Марыя Калеснікава, ні Вераніка Цапкала не ўвойдуць у спіс давераных асобаў Святланы Ціханоўскай.

«Мы гатовыя заклікаць людзей абараняць свае галасы так, як яны палічаць патрэбным», — увесь час падкрэслівала Святлана Ціханоўская. Колькі б журналісты ні спрабавалі давесці, ці ўключае гэта ў сябе вулічныя акцыі, удзельніцы прэс-канферэнцыі адмоўчваліся.

Святлана Ціханоўская сказала, што не ведае прычыны, чаму са спісу давераных асобаў яе сышлі прадстаўнікі «Еўрапейскай Беларусі». «Гэта лепш спытаць у іх», — сказала Ціханоўская.

«Мы бачым колькасць людзей і рэакцыю ўладаў, як АМАП хапае людзей, пенсіянераў, падлеткаў. АМАП даваў прысягу не аднаму чалавеку, а беларускаму народу, спыніце рэпрэсіі», — сказала Вераніка Цапкала.

Вось відэа прэс-канферэнцыі:

Каментары76

Цяпер чытаюць

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі46

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Усе навіны →
Усе навіны

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі3

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама палез у палонку, але забыў, у які бок хрысцяцца ВІДЭА7

У цэнтры Мінска пасля ДТЗ перавярнулася машына хуткай дапамогі2

У некаторых беларускіх рэстаранах можна падзяліць рахунак па QR-кодзе

Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Кіеве: частка горада засталася без святла і вады, тысячы дамоў — без цяпла7

Блогерка Баба Нюра адпачывае па сістэме all inclusive у Амане. Расказала, колькі гэта каштавала6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі46

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць