Здароўе1010

Смяротнасць ад каранавіруса ў свеце складае 6%. Ці будзе ў Беларусі тое самае?

Фота Надзеі Бужан

Цяперашняя лічба смяротнасці тлумачыцца тым, што перагружаныя сістэмы аховы здароўя ў многіх рэгіёнах больш не тэсціруюць усіх людзей з сімптомамі, а толькі самых цяжкіх пацыентаў.

COVID-19 нашмат больш небяспечны за грып. Смяротнасць ад яго ў 20-30 разоў вышэйшая, чым пры грыпе. Але яна ўсё ж складае ўсяго толькі каля 1-2% пры ўмове якаснай медычнай дапамогі хворым. Гэта вынікае са статыстыкі, сабранай у розных краінах.

Грунтоўную інфармацыю пра COVID-19 даў эпідэміёлагам круізны лайнер Diamond Princess. Пасля заражэння часткі яго пасажыраў і экіпажу карабель прышвартавалі ў Японіі і ўсіх, хто на ім быў, праверылі. Усяго на судне выявілі 712 выпадкаў каранавіруса. Прыкладна ў паловы з людзей не было прыкмет інфекцыі. Памерлі з ліку пасажыраў 12 чалавек. Яшчэ некаторыя застаюцца ў цяжкім стане дагэтуль, праз два месяцы пасля ўспышкі. Можна меркаваць, што не ўсе яны выжывуць.

Пацыентам аказалі якасную медыцынскую дапамогу: у Японіі адна з найлепшых медыцын у свеце.

Статыстыка Diamond Princess і дае падставы меркаваць, што смяротнасць можа складаць 2%. Можна зрабіць скідку на тое, што на судне падарожнічалі пераважна немаладыя людзі, але, з другога боку, хворым была аказана добрая дапамога.

Чытайце таксама: Каранавірус у БПС-Сбербанку: 51-гадовы кіроўца памёр, топ-менеджары ў бальніцы

Статыстыка хворых і памерлых у Кітаі (там смяротнасць склала каля 4%, паводле афіцыйных звестак) наўрад ці падыдзе для аналізу. Занадта шмат ёсць падстаў думаць, што праўдзівыя лічбы кітайскія ўлады хавалі.

Але ёсць краіны, дзе тэсціраванне пацыентаў вялося вельмі шырока, хворых ідэнтыфікавалі ледзь не пайменна, а традыцыі фальшаваць інфармацыю няма. Гэта такія розныя краіны, як Паўднёвая Карэя, Сінгапур, Нямеччына, Нарвегія, Эстонія, Ісландыя.

У Паўднёвай Карэі з яе выдатнай медычнай сістэмай на сёння выявілі трохі больш за 10400 інфікаваных, а памерлі 204 чалавекі. Яшчэ каля 50 застаюцца ў цяжкім стане. Такім чынам, і тут смяротнасць складае каля 2%.

У Нямеччыне зарэгістравалі 2349 смерцяў пры 113 тысячах выпадкаў (смяротнасць каля 2%). Але пры такой колькасці заражэнняў немцам наўрад ці ўдавалася выявіць усе ланцужкі.

У Сінгапуры 6 смерцяў і 29 крытычных выпадкаў пры 1600 выяўленых.

У Эстоніі 24 смерці на 1200 выпадкаў. У Нарвегіі — 101 смерць пры больш чым 6000 выпадках. У Ісландыі — 6 смерцяў пры больш як 1600 выпадках.

Чаму ж тады ў свеце ў цэлым зарэгістравалі ўжо больш за 89 000 смерцяў пры 1,5 мільёна заражаных? Смяротнасць складае амаль 6%, а ў Італіі, Брытаніі, Бельгіі, Нідэрландах яна дасягае 10-13%!

Гэта ўсё таму, што гэтыя краіны запусцілі працэс распаўсюджвання заразы на першым этапе, і хворых там столькі, што людзі з лёгкімі праявамі проста застаюцца дома, а бальніцы займаюцца толькі цяжкімі выпадкамі. Тады людзей з лёгкімі праявамі перастаюць тэсціраваць: медыкаў на гэта не хапае. 

Але пакуль няма падстаў думаць, што ў Італіі ці Бельгіі цыркулюе нейкі асабліва небяспечны штам каранавіруса. Проста там інфікаваных людзей нашмат больш, чым ведае статыстыка.

Увогуле, статыстыка ў такіх экстрэмальных умовах — рэч адносная. Некаторыя краіны прызнаюць, што не здольныя збіраць звесткі пра памерлых дома, а не ў шпіталях. Некаторыя краіны Трэцяга свету праводзяць настолькі мала тэстаў, што вызначыць рэальную карціну там можна толькі ўскосна.

Чытайце таксама: Ці спыняць пандэмію пацяпленне і сонца?

З часам тэсты на антыцелы выявяць, у каго імунітэт да COVID-19 ужо сфарміраваўся, а каму давядзецца прайсці вакцынацыю. А можа быць, вакцынацыю зробяць усёахопнай для эканоміі сродкаў.

Як бачым, каранавірус — гэта не прысуд. Але гэта вельмі сур'ёзная хвароба, ад якой трэба засцерагацца. Як мяркуецца, вакцыны і лекі ад COVID-19 з'явяцца ў канцы 2020-га або на пачатку 2021 года. Да таго моманту чалавецтва можа накрыць адна, а можа, і дзве хвалі пандэміі. 

Каментары10

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць