Улада4545

Канапацкую могуць не зарэгістраваць кандыдатам на праймерыз. І вось чаму

Кантрольны аддзел штаба па вылучэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары скончыў праверку подпісаў Ганны Канапацкай і Вольгі Кавальковай, якія захацелі паспрабаваць свае сілы ў якасці незалежных кандыдатак. Самавылучэнкі павінны былі прадставіць па 200 подпісаў сваіх прыхільнікаў. І Кавалькова, і Канапацкая гэта зрабілі.

Агулам кантрольная камісія ўзяла па 102 подпісы імаверных кандыдатак для праверкі. Да подпісаў Вольгі Кавальковай не ўзнікла ніякіх пытанняў. Усе аўтографы і людзі выявіліся сапраўднымі. А вось з Ганнай Канапацкай узніклі пэўныя праблемы.

Старшыня кантрольнага аддзела Пятро Голасаў расказаў «НН», што Ганна Канапацкая падчас праверкі запатрабавала спыніць працэдуру на тры дні. «Яна меркавала, што даныя людзей, якія за яе падпісаліся, могуць быць распаўсюджаныя вонкі. І таму вывучала пытанне недатыкальнасці даных. Калі тры дні скончыліся, але заявы ад Канапацкай не паступіла, кантрольны аддзел працягнуў сваю працу», — кажа Пятро Голасаў.

Існуе неафіцыйная версія, што за гэтыя тры дні Ганна Канапацкая магла ліквідаваць шурпатасці, якія існавалі ў яе спісе, але, вядома, ніякіх доказаў гэтаму няма.

«У выніку ў Канапацкай былі выяўлены 3 несапраўдныя подпісы з 102. Гэта ў межах дапушчальнай нормы.

Тым не менш пра ўсе пытанні, якія былі падчас праверкі, будзе дакладзена на паседжанні штаба 28 лютага», — расказвае Голасаў.

І хоць подпісы Канапацкай прайшлі праверку, яна ўсё адно можа не стаць кандыдатам на гэтых апазіцыйных праймерыз.

Справа ў тым, што для яе рэгістрацыі патрэбная адзінагалоснае рашэнне пяці палітычных суб’ектаў, якія запачаткавалі праймерыз — АГП, БХД, Партыя БНФ, Руха «За Свабоду» і БСДП. А вось з голасам АГП могуць узнікнуць вялікія пытанні.

Ганна Канапацкая 1 снежня 2019 года была выключаная з шэрагаў АГП. «З прычыны неаднаразовых парушэнняў Ганнай Канапацкай Статуту АГП, страты даверу партыі да Канапацкай і страты Канапацкай сувязі з партыяй, Палітрада АГП вырашыла выключыць Канапацкую з АГП», — гаварылася ў афіцыйнай заяве. Перад гэтым партыя адмовілася падтрымаць вылучэнне Канапацкай на парламенцкія выбары.

У чым могуць быць прэтэнзіі АГП да былой дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў? Па інфармацыі «НН», АГП будзе настойваць на тым, што Канапацкая не з’яўляецца апазіцыйным палітыкам, а таксама паспрабуе даказаць, што яе подпіс нічога не варты.

Праблема ў тым, што Канапацкая паставіла свой аўтограф пад «Платформай апазіцыйнага дэпутата», паабяцаўшы кожны свой выступ у парламенце заканчваць словамі пра тое, што ў краіне няма выбараў. Аднак так і не стала выконваць гэты дакумент.

Другі пункт прэтэнзій датычыцца сітуацыі, калі Канапацкая, нягледзячы на абяцанні, так і не падала ў генеральную пракуратуру тэчку з фіксацыяй парушэнняў парламенцкіх выбараў, якую сабрала Таццяна Караткевіч.

Старшыня АГП Мікалай Казлоў кажа, што ён асабіста не будзе прымаць рашэнне па рэгістрацыі ці нерэгістрацыі Канапацкай, а выканае рашэнне Палітрады АГП. «Я да яе стаўлюся ніяк, я не разумею, чаго яна хоча і чаго дабіваецца. Пры гэтым не разумею, чаму мяне заўсёды ў нечым абвінавачваюць. Праймерыз — гэта сур’ёзнае пытанне, і да яго трэба ставіцца не як да шоу. Давайце шоу будзе ў незалежнай дзяржаве. Мяне турбуе, чаму гэты працэс пераўтвараюць у цырк і балаган», — кажа Казлоў.

«Шмат чаго, што яна мне прыпісвае, я не рабіў і не гаварыў. Спытайце ў Канапацкай, ці памятае яна, што падпісала рашэнне аб тым, што Лукашэнка незаконна знаходзіцца на пасадзе і не мае права ўдзельнічаць у выбарах. Спытайце, бо раней у яе ўзнікалі цяжкасці з гэтым успрыманнем. Вельмі хацелася б пачуць адказ на такое фундаментальнае пытанне, а яна зацягвае ў цырк», — сказаў кіраўнік АГП.

Рэгістрацыя кандыдатаў на праймерыз будзе адбывацца 4 сакавіка на Палітрадзе кіраўнікоў пяці партый. Юрась Губарэвіч з Руху «За Свабоду», Павел Севярынец з БХД, Аляксей Янукевіч з Партыі БНФ і Мікалай Казлоў з АГП былі вылучаныя ад сваіх палітычных структур.

Каментары45

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk4

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Усе навіны →
Усе навіны

Каля 200 турыстаў апынуліся ў пастцы снежнай буры на Эверэсце

Вацлаў Гавэл таксама адмовіўся выйсці з турмы пры ўмове выезду за мяжу. Але ён быў зусім непадобны да лідараў беларускай апазіцыі19

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій2

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння6

«Жыццёвы цыкл штурмавіка — 12 дзён». Z-блогер шчыра прызнаўся, чаму не падпісвае кантракт з Мінабароны25

Фёдар Паўлючэнка: У чым не мае рацыі Юлія Міцкевіч? Турма што, робіць кагосьці лепшым? Прыгажэйшым? Багацейшым?24

Польшча замарожвае тэрміны разгляду спраў па міжнароднай абароне да сакавіка 2026 года11

Просты трук, як выбраць шкарпэткі патрэбнага памеру5

Пад Кіевам «мабілізавалі» ката. Вайсковец хацеў падарыць дзіцяці ката з прытулку, але забраў на вуліцы чужога3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk4

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць