Зборная Бангладэш па крыкеце была на шляху да мячэці ў Новай Зеландыі, калі там адбыўся тэракт
Зборная Бангладэш сёння павінна была гуляць з камандай Новай Зеландыі ў рамках тэставага матчу. Гульцы і трэнеры зборнай накіроўваліся да мячэці ў Крайстчэрчы для малітвы якраз у той момант, калі там пачалася страляніна.
Спартсмены паспелі забрацца назад у свой аўтобус і шчасліва дабраліся да свайго гатэля. Матч з Новай Зеландыяй быў адменены.
«Уся каманда сёння ўратавалася ад стралкоў. Жудасны вопыт, маліцеся за нас», - напісаў гулец каманды Таміма Ікбал.
«Алах выратаваў нас сёння ад страляніны ў мячэці. Нам вельмі пашанцавала. Ніколі не хачу больш такога бачыць … Маліцеся за нас», — адзначыў гулец Мушфікур Рахім.
-
Луўр часова закрылі з-за пратэстаў. Студэнты заблакавалі ўваход у музей.
-
«Да новай сустрэчы, наш мілы хлопчык. Мы будзем любіць цябе вечна». Сіндзі Кроўфард упершыню выказалася пра смерць сына
-
ЗША прыгразілі Еўропе разбуральнымі мерамі ў адказ у выпадку абмежаванняў для Starlink пры размеркаванні частот
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары