Грамадства6969

Па просьбах ветэранаў і камуністаў каля МТЗ паставяць помнік Леніну

Да гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі каля МТЗ паставяць помнік Леніну. З такой просьбай да кіраўніцтва прадпрыемства звярнуліся «ветэраны і камуністы». Раней помнік знаходзіўся ва ўнутраным двары завода.

minsk-old-new.com

Апошні месяц помнік рэстаўруецца. Да 7 лістапада яго ўсталююць на тэрыторыі сквера, побач з МТЗ-2, там, дзе ён стаяў у савецкія гады.

«Помнік часта перафарбоўвалі: то ў шэры, то ў зялёны, і цяпер мы яго чысцім, робім новы пастамент», — распавёў Андрэй Сусленка, намеснік гендырэктара ААТ «МТЗ» па ідэалогіі, кадрах і сацразвіцці.

Ён удакладніў, што кіраўніцтва завода прыняло рашэнне выставіць помнік за тэрыторыю завода пасля зваротаў «ветэранаў і камуністаў».

«Нам казалі, што хутка свята, але няма куды кветкі адносіць. Пасля абмеркавання мы вырашылі ўсталяваць помнік на першапачатковым месцы. Цяпер любы грамадзянін можа яго ўбачыць, а не толькі рабочыя», — дадаў Сусленка.

Помнік Леніну каля МТЗ будзе адкрыты а 13-й гадзіне 7 лістапада падчас свята, якое арганізуе завод.

Завадская газета «Беларус-МТЗ» правяла апытанне сярод рабочых пра стаўленне да помніка. Невядома, ці былі крытычныя каментары, але ў друк яны не патрапілі.

«Помнік — гэта памяць пра былыя часы, пра гісторыю завода і нашу маладосць. Яго проста немагчыма адсюль прыбраць, бо разам з тым мы знішчым нашу гісторыю», — лічыць Наталля з аддзела галоўнага метролага.

«Людзі старэйшага пакалення ўсё жыццё пражылі з гэтым імем пачынаючы са школьнай лавы, Ленін быў для нас сімвалам будучыні, мы спадзяваліся на лепшае», — прыводзіць газета словы Анатоля з рамонтна-механічнага цэха.

«Помнік выклікае толькі станоўчыя эмоцыі, хай стаіць яшчэ шмат гадоў», — сказаў журналісту Сяргей Уладзіміравіч, вядучы інжынер-электронік.

Каментары69

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць