Грамадства33

Кошт навучання ў ЕГУ прывяжуць да рэйтынгу абітурыента

У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) зацверджаныя новыя ўмовы аказання фінансавай дапамогі студэнтам з Беларусі. 

З наступнага навучальнага года (2016/2017) кошт аплаты навучання будзе прывязаны не да памеру групы, а да агульнаўніверсітэцкага рэйтынгу абітурыента на момант паступлення. 

На бакалаўрскіх праграмах вочнай формы навучання з'явяцца бясплатныя месцы для абітурыентаў з Беларусі з рэйтынгам 9,41 бала і вышэй. Як растлумачылі БелаПАН у прэс-службе ЕГУ, колькасць бясплатных месцаў не будзе прывязаная да пэўнай колькасці студэнтаў-беларусаў у той ці іншай групе, як гэта было раней. «Замест гэтага фінансавая падтрымка будзе наўпрост залежаць ад рэйтынгу абітурыента пры паступленні ва ўніверсітэт і на працягу яго/яе вучобы. Гэта значыць, што мы дапускаем магчымасць таго, што цэлая група студэнтаў-беларусаў будзе вучыцца бясплатна, калі, скажам, пры паступленні на праграму «Сусветная палітыка і эканоміка» іх рэйтынг будзе складаць 9,41 і вышэй», — адзначылі ў прэс-службе. 

Акрамя таго, бясплатныя месцы для навучання на вочнай форме ўводзяцца таксама па праграмах «Візуальны дызайн і медыя» і «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза», дзе іх раней не было. 

Максімальны гадавы кошт навучання для беларусаў з наступнага года складзе 2.000 еўра замест ранейшых 2.500 еўра і будзе ўжывацца да абітурыентаў з рэйтынгам ад 8,60 бала і ніжэй. 

Пры паступленні на кірунак «Медыя і камунікацыя» на бясплатнае навучанне могуць разлічваць абітурыенты з рэйтынгам 9,81 і вышэй, а максімальны кошт навучання заплацяць абітурыенты з рэйтынгам 9,0 і ніжэй. Кошт навучання для абітурыентаў з рэйтынгам ад 9,01 да 9,40 складзе 800 еўра ў год, ад 8,61 да 9,0 — 1.400 еўра, для грамадзян іншых краін — 2.500 еўра. 

Рэктар ЕГУ прафесар Дэвід Полік лічыць, што новы падыход у аказанні студэнтам з Беларусі фінансавай дапамогі «дапаможа прыцягнуць яшчэ больш шырокае кола абітурыентаў, забяспечыць празрыстасць пры размеркаванні грантаў паміж студэнтамі і ўмацуе палітыку фінансавай падтрымкі студэнтаў універсітэтам», адзначылі ў прэс-службе. 

Рэйтынг абітурыентаў вочнага бакалаўрыяту ў ЕГУ разлічваецца на аснове сярэдняга арыфметычнага ад сярэдняга бала атэстата па гуманітарных прадметах, адзнакі па экзамене па замежнай мове, адзнакі па экзамене па эсэ ці кампазіцыі і адзнака па профільным прадмеце. Пры паступленні на праграму «Медыя і камунікацыя» абітурыенты таксама падаюць партфоліа, якое ацэньваецца дадатковымі баламі ад 0,1 да 1,0. 

На аснове рэйтынгу пры паступленні абітурыенту ўстанаўліваецца тарыф на навучанне, які сапраўдны на працягу першага семестра. Па выніках сесіі фінансавая падтрымка пераразмяркоўваецца ў залежнасці ад акадэмічных дасягненняў студэнтаў, далей рэйтынг пералічваецца па выніках кожнага года навучання. 

У 2015/16 навучальным годзе сярэдні памер фінансавай дапамогі, які аказваецца кожнаму беларускаму студэнту ЕГУ, складае 658 еўра. Фінансавую падтрымку аказваюць Еўрапейская камісія, Савет міністраў Паўночных краін, а таксама ўрады краін Заходняй Еўропы і ЗША. Студэнты таксама могуць прэтэндаваць на імянныя і іншыя стыпендыі, якія выдаюцца за высокую акадэмічную паспяховасць, актыўную навуковую і творчую дзейнасць. 

У межах прыёмнай кампаніі 2016 года ЕГУ будзе ажыццяўляць прыём абітурыентаў на пяць бакалаўрскіх, шэсць магістарскіх і адну доктарскую праграму.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу11

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што Расія ўмешвалася ў рэферэндум па брэксіце дзесяць гадоў таму3

Пяскоў: Зяленскі не мае палітычнай волі для спынення канфлікту13

Бюстгальтар замест топа — новы трэнд сезона захоплівае подыумы4

Расія пакуль не пагадзілася на энергетычнае перамір’е, пра якое абвясціў Трамп5

Браты Протасы дапамаглі Авечкіну закінуць чарговую шайбу ў НХЛ і наблізіцца да вечнага рэкорду Грэцкі

Прынцэса зразумела, што яе абрабавалі, калі ўбачыла свой заручальны пярсцёнак на вокладцы каталога аўкцыёну

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне19

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу11

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць