Гісторыя152152

«Гісторыя Літвы ў шасці тамах»: калі б так выглядаў школьны падручнік па гісторыі Беларусі

Піша Дзмітры Гурневіч.

«Гісторыя Літвы» Эйдзінтаса, Бумблаўскаса, Кулакаўскаса і Тамашайціса прачытаная. Кніга экспартная, для замежнікаў, перакладзеная на асноўныя еўрапейскія мовы. Я чытаў у папяровай версіі, але чуў, што на розных мовах яе можна бясплатна запампаваць з інтэрнэта. За аднаго гэта літоўцам трэба даць залаты медаль.

Кніга літвацэнтрычная, няма падміргванняў да ніводнага з гістарычных партнёраў, якія па жаданні альбо па прымусе былі ў Літвы. Аўтары не хваляваліся, «а што пра нас падумаюць». Кнігу пісалі навукоўцы, якія не баяліся выкарыстоўваць тэрміны «патрыярх нацыі», «айцец дзяржаўнасці», «нацыянальны герой».

Эмацыйны падыход да ўласнага народу моцна адчуваецца, хаця б у падборцы цытат пра выключнасць літоўскай мовы, шматлікіх прыметніках, але гэта не перашкаджае ў раздзеле «Халакост у Літве» без усялякіх нюансаў прызнаць, што габрэяў там пачалі знішчаць яшчэ да прыходу немцаў.

Незалежнасць у 1990-я - не «дар нябёсаў», а наступства высілкаў уласнага народа.

Калі б па гэтай кніжцы вучыліся беларускія школьнікі, то першыя 150 старонак маглі б нарадзіць нямала комлексаў непаўнавартаснасці. Але ёсць добрая навіна. Беларускія школьнікі не вучацца па гэтай кніжцы. Але калі б так выглядаў школьны падручнік па гісторыі Беларусі, напісаны беларускімі аўтарамі, ды яшчэ і перакладзены на 8 моў, то я не меў бы нічога супраць.

Каментары152

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы13

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?21

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам7

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны3

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»11

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота9

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы13

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць