
ЗША «занепакоеныя» ўнутрыпалітычнай барацьбой у Грузіі. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве прэс-сакратаркі Дзярждэпартамента ЗША Джэн Псакі.
«У інтарэсах Грузіі — дэманстраваць стабільнасць, адзінства, адданасць прынцыпам прававой дзяржавы і публічны давер дэмакратычным інстытутам, — гаворыцца ў заяве. — Мы заклікаем усе бакі працаваць для гэтых мэтаў і засяродзіцца на забеспячэнні еўраатлантычнай будучыні Грузіі. Мы заклікаем урад Грузіі зрабіць крокі, якія б развеялі ўражанні, што судовая сістэма выкарыстоўваецца ў палітычных мэтах і прадэманстраваць сваю прыхільнасць нашым супольным дэмакратычным каштоўнасцям», — заклікаюць ЗША.
Партыя мільярдэра Бідзіны Іванішвілі, прыйшоўшы да ўлады, распачала пераслед топ-асобаў былога ўрада Саакашвілі. Дайшло да таго, што сам былы прэзідэнт быў вымушаны пераехаць у ЗША, каб унікнуць крымінальнага пераследу.
У апошнія дні «паляванне на вядзьмарак» распаўсюдзілася на саму ўрадавую кааліцыю «Грузінская мара». У адстаўку сышоў міністр абароны Іраклій Аласанія, а за ім і міністры еўраатлантычнай інтэграцыі і замежных спраў. Яны належалі да праеўрапейскага крыла кааліцыі, што выклікала трывогу ў Брусэлі й Вашынгтоне.
-
Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу
-
Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі
-
У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале
Каментары