Кіно22

Крыстэн Сцюарт узначаліла рэйтынг Forbes па заробках акторак

Часопіс Forbes апублікаваў рэйтынг самых высокааплатных акторак.

Больш за ўсіх зарабіла зорка «Змяркання» Крыстэн Сцюарт, а леташнія лідары Анджэліна Джалі і Сара Джэсіка Паркер не здолелі захаваць высокія даходы.

Крыстэн Сцюарт заняла першае месца ў чарговым рэйтынгу самых высокааплатных акторак, які штогод складае часопіс Forbes: за перыяд з мая 2011 года па май 2012 яна зарабіла $34,5 млн, крыху апярэдзіўшы Кэмеран Дыяс, у якой даходы склалі $ 34 млн.

Сцюарт ішла да гэтага поспеху доўга: яна здымаецца ў кіно з канца мінулага стагоддзя, і да 18-годдзя за плячыма акторкі было каля дваццаці роляў, у тым ліку і эпізод у карціне Шона Пэна «У дзікіх умовах».

Усё змянілася пасля таго, як яна атрымала запрашэнне ў фільм «Змярканне», які кампанія Summit Entertainment здымала паводле папулярнага рамана амерыканскай пісьменніцы Стэфані Маер.

Экранізацыя аказалася ўдалай: фанаты кніг зрабіліся і фанатамі карціны, а выканаўцы галоўных роляў — Сцюарт, Роберт Пацінсан і (у меншай ступені) Тэйлар Лотнер — перайшлі ў разрад моладзевых куміраў. З тых часоў выйшла ўжо чатыры фільмы франшызы, кожны з якіх ішоў у пракаце з нязменным поспехам і выйграваў намінацыю «найлепшы фільм» на кінапрэміі тэлеканала MTV. Раслі і ганарары актораў: калі за першую частку яны атрымалі па $2 млн, то за два заключныя фільмы кожны з іх атрымае па $12,5 млн і адсотак з касавых збораў: кінакампаніі давялося выканаць патрабаванні тройцы і раскашэліцца, бо Бэлу Свон на пераправе не мяняюць.

Але аднымі «змрокавымі» даходамі на вяршыню рэйтынгу Forbes не забрацца: у леташнім спісе выдання Сцюарт падзяліла пятае месца з Джуліяй Робертс — у іх было па $20 млн. Але мінулы год вывеў Сцюарт на іншы ўзровень: колькасць «Змярканняў» нарэшце перайшла ў якасць. Акторка сыграла ў фільме «Беласнежка і паляўнічы» — змрочнай трактоўцы казкі братоў Грым; яна нават прайшла па чырвонай дарожцы на Канскім кінафестывалі дзякуючы карціне Ўолтара Салеса «На дарозе» — экранізацыі аднайменнага рамана Джэка Керуака.

Акрамя таго Крыстэн Сцюарт, якой цяпер 22 гады, аказалася самай маладой акторкай з прадстаўленых у рэйтынгу за ўсю яго 16-гадовую гісторыю.

У Кэмеран Дыяс усё аказалася прасцей: заробкі забяспечыла адна карціна, недарагая 20-мільённая камедыя «Вельмі дрэнная настаўніца», якая зарабіла ў пракаце $216 млн, што дазволіла акторцы атрымаць нядрэнны бонус да стандартнага ганарару. Адзначым, што ў мінулым годзе даходы Дыяс не дазволілі ёй прэтэндаваць на месца ў топ-5.

Зрэшты, спецыялісты часопіса Forbes падлічваюць не толькі ганарары за фільмы, у якіх акторкі здымаліся за справаздачны перыяд: у разлік ідуць даходы ад старых карцін з іх удзелам, рэкламныя выплаты і іншыя крыніцы паступлення грошай на рахунак. У выніку могуць здарацца і кур’ёзы: напрыклад, Сандра Балак заняла аж трэцяе месца, нягледзячы на тое, што з траўня мінулага года выйшла толькі адна стужка з яе ўдзелам — драма «Жудасна гучна і занадта блізка».

Затое акторцы да гэтага часу плацяць за фільм 2009 года «Нябачны бок» і ідуць нейкія грошы за здымкі ў фантастычным трылеры Альфонса Куарона «Гравітацыя» — усяго Балак зарабіла $25 млн.

Лідары мінулага года Анджаліна Джалі і Сара Джэсіка Паркер за мінулы год не здолелі захаваць свае даходы на адпаведным узроўні. Джалі займалася ўласным рэжысёрскім дэбютам («У краі крыві і мёду») і асноўныя грошы атрымлівала ад рэкламных кантрактаў — напрыклад, ад кампаніі Louis Vuitton; яе агульны даход за год склаў $20 млн, што дазволіла ёй заняць чацвёртае месца ў спісе. Але затое за той жа год яе твар з’явіўся на вокладках 78 часопісаў.

Зорцы «Сэксу ў вялікім горадзе» Сары Джэсіцы Паркер таксама давялося зарабляць не ў вялікім кіно: яна перазапусціла сваё шоу на тэлебачанні, выпусціла ўдалыя духі, і яе даходы склалі $15 млн, якіх хапіла на тое, каб утрымацца ў дзясятцы найлепшых на сёмым месцы.

Ну, а замыкае пяцёрку самых высокааплатных зорак кіно Шарліз Тэрон, якой за яе $18 млн давялося сыграць адразу ў трох карцінах: у няўдалай камедыі «Бедная багатая дзяўчынка» і больш касавых «Беласнежцы і паляўнічым» і «Праметэі» Рыдлі Скота.

Характэрна, што жанчынам у кінабізнэсе плацяць менш, чым іх калегам-мужчынам: 10 самых высокааплатных акторак зарабілі ўсяго $200 млн, а вось першая дзясятка актораў атрымала за год $361 млн.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі38

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў49

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць