Культура1818

Пётра Рудкоўскі. Паўстаньне Беларусі

Новае выданьне сэрыі «Кнігарня «Наша Ніва»

Рудкоўскі Пётра. Паўстаньне Беларусі. Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 252 с. (Кнігарня «Наша Ніва»).

Выйшла другая ў сэрыі кніг, прымеркаванай да 100-годзьдзя "Нашай Нівы". Першай была паэзія Андрэя Хадановіча. Другую склала эсэістыка Пётры Рудкоўскага.

У прадмове да кнігі галоўны рэдактар часопісу «Arche» Валер Булгакаў параўнаў Пётру Рудкоўскага з Максімам Багдановічам: «і першы, і другі адразу па прыходзе ў беларускае пісьменства (першы [Багдановіч] – у прыгожае, а другі — ужо ў інтэлектуальнае) радыкальна зьмянілі яго стыль і занялі ў ім вядучыя пазыцыі».

Сам аўтар зазначае, што кніга адрасаваная тым, «хто верыць у будучыню Беларусі. Сярод тых, хто верыць у Беларусь, можам знайсьці правых і левых, лібэралаў і кансэрватараў, беларускамоўных і расейскамоўных і расейскамоўных, апазыцыянэраў і, магчыма, прыхільнікаў афіцыйнага курсу». «Мы па-рознаму верым у Беларусь, і ў гэтай рознасьці няма нічога дрэннага».

Кніга складаецца з дзьвюх частак.

Першая — «Сінявокая Беларусь з чырвона-зялёным тварам» — складаецца з разьдзелаў «База і надбудова беларускага аўтарытарызму» і «Ці магчымы дыялёг паміж уладай і дэмакратычнай апазыцыяй».

У другую частку — «Відарысы новай Беларусі» — увайшлі разьдзелы: «Парадоксы Зянона, або як Пазьняк стаў закладнікам гісторыі», «Непазьнякоўскія грамадзкія праекты», «Рэлігійная сытуацыя ў Беларусі — стан, тэндэнцыі і пэрспэктывы», «Панская Польшча і бяспанская Беларусь» ды інш.

Трэці разьдзел — «Паўстаньне на Кастрычніцкай плошчы», а замест заканчэньня друкуецца пропаведзь «Таямніца беларускага адраджэньня», сказаная ў Кракаве 28 сакавіка 2006 г. падчас імшы за беларускі народ.

Шукайце ў незалежных распаўсюднікаў.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны34

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Аліварыя» прэзентавала квас з тыповым навагоднім смакам7

У Гомелі 27‑гадовы мужчына забіў цяжарную жонку5

У Мінску 60‑гадовы жанаты зваршчык заняўся сэксам з 40‑гадовай выпадковай жанчынай на вачах у людзей39

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні17

Пуцін хоча новай «Ялты» — падзелу свету на сферы ўплыву між Масквой, Вашынгтонам і Пекінам. Над галовамі Еўропы і Украіны40

МАЗ паказаў новую аўтакраму на колах, якая будзе ездзіць па вёсках6

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач17

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны34

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць