Меркаванні11

Вінаградаў: У турме выкідваць нельга наогул нічога

Экс-палітвязень у сваім блогу на «Белсаце» піша, што стала з яго турэмнымі звычкамі за 10 месяцаў свабоды. Павел выйшаў на волю па памілаванні 11 верасня 2025 года.

Павел Вінаградаў пасля вызвалення, 11 верасня 2025 года

Звычка нумар раз: эканомія ўсяго і ўся. Седзячы ў крытай, ты хутка разумееш, што выкідваць нельга наогул нічога. Бо сёння ты выкінуў дзіравы поліэтыленавы пакецік, а заўтра табе няма ў што запакаваць маляву. Сёння ты выкінуў трухлую ручку, а заўтра табе няма з чаго зрабіць кручок і на што наматаць нітку.

Сёння ты выкінуў скабу ад сшытка, а заўтра ў цябе адламалася дужка ад акуляраў і няма чым іх паправіць. Такіх сітуацыяў было цьма-цьмушчая.

Калі я выйшаў, мне было вельмі цяжка ад гэтага ўсяго пазбавіцца, і я адчуваў няхілае ўнутранае супраціўленне кожны раз, калі выкідваў пакецік. Затое цяпер я разумею матывацыю людзей, якія ладзяць са свайго жылля склад умоўных чамаданаў без ручкі. Ну, а раптам спатрэбіцца?

Звычка нумар два: чуйны сон. Калі ты ў агрэсіўным асяроддзі, ты хутка разумееш, што «пысу плюшчыць» напоўніцу ні ў якім разе нельга. 24/7 ты павінен слухаць, што адбываецца ў цябе ў камеры, у суседніх камерах і за дзвярыма. Так бяспечней, гэта пазбаўляе цябе ад рознага кшталту нечаканасцяў. Таму я чуў усё ці амаль усё, нават калі спаў: пра што гавораць сукамернікі, хто і каму маякуе ў іншых камерах і ў якім баку калідору цяпер кантралёр.

Цяпер я сплю так, нібыта я ў коме. Сур’ёзна, я неяк заснуў у дзіцячым гульнявым пакоі ў гандлёвым цэнтры, дзе бесперапынна галёкалі каля 40 дзяцей. А яшчэ мне турма прыснілася ўсяго два разы за дзесяць месяцаў. І тое, там было штосьці смешнае. Мне тут пашанцавала, бо ведаю, што ў шмат каго з гэтым праблемы.

Звычка нумар тры: хада «ўперад-ўзад». У ізалятары забаваў, мякка кажучы, малавата. У асноўным гэта хада па простай і назад. Нават калі я быў раптам не ізаляваны ад усіх астатніх тоўстым пластом бетону і жалеза, то камунікацыя з іншымі зняволенымі адбывалася ў асноўным падчас хаджэння.

Цяпер, калі я чакаю аўтобус на прыпынку — хаджу, калі палю — хаджу, калі размаўляю з кім-небудзь — стрымліваюся, каб не пачаць хадзіць (часам не ўдаецца).

Звычка нумар чатыры: ніколі не выкідваць прадукты.

Пакуль сядзеў, у мяне не псавалася нічога і ніколі. Што? Вэнджаная курыца ў суседняй камеры сталася слізкай і смярдзіць? Гэта няпраўда. Ану адпраўце мне яе па каналізацыйнай трубе! Ды хіба ж гэта смурод? Памыў, два разы пракіпяціў, марынадам з часныку, вады і прыправы заліў, на ноч пакінуў — і вуаля! Трошачкі ферментаваная вэнджаная курыца ў часночнай заліўцы, вартая мішленаўскай зоркі! І кішачнік прачысціў заадно. Наўкол суцэльны профіт!

Цяпер я ад гэтага амаль адвык, але выкідванне прадуктаў лічу смяротным грахом і аплявухай трэцяму свету. Але калі ўжо штосьці з цвіллю, пузырыцца і дрэнна пахне — то гэта адназначна ідзе ва ўтыль.

І ніякага «зараз пракіпячу, дадам перцу — і ўсё будзе норм»…

Каментары1

  • Да
    17.07.2026
    палочкой от соломенного веника можно чистить под ногтями в шизо
    а шлепанцы класть под голову вместо подушки, когда спишь на полу (потому что 4 человека в одноместном номере)

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускага лідара міжнароднай хакерскай групоўкі прысудзілі да 16 гадоў турмы ў ЗША

Кінутыя аўтамабілі будуць прыбіраць з вуліц гарадоў хутчэй

УСУ нанеслі ўдар па нафтахімічным камбінаце ў Табольску1

У Мінску чысцілі рэчку і ледзь не ўтапілі экскаватар1

Чэрвень і ліпень у Заходняй Еўропе сталі самымі гарачымі за ўсю гісторыю назіранняў

У Стаўбцоўскім раёне ў аварыі загінулі маці з сынам

Бабарыка: Я не патрэбен Ціханоўскай і дэмакратычнаму руху ні ў якой якасці41

«Белавія» карэктуе свае расклады праз сітуацыю ў Расіі2

Алімпійская прызёрка Аліна Гарнасько пахвалілася новым Porsche10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч25

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць