«Урад Кітая хацеў, каб я прайграў выбары 2020 года, бо я ўвёў супраць іх мытныя тарыфы», — сцвярджае прэзідэнт ЗША.

Кітай атрымаў несанкцыянаваны доступ да даных 220 мільёнаў выбаршчыкаў, заявіў прэзідэнт Дональд Трамп у звароце да нацыі.
«Даныя дзясяткаў мільёнаў выбаршчыкаў у 18 штатах былі набытыя, скрадзеныя або выкрадзеныя Кітаем у выніку хакерскіх атак», — сказаў Трамп. Яны ўключаюць імёны, адрасы, нумары тэлефонаў, партыйную прыналежнасць і іншую канфідэнцыйную інфармацыю, неабходную для рэгістрацыі на выбарах.
У 2018 годзе Кітай распачаў крокі, каб паўплываць на вынікі прамежкавых выбараў у ЗША, а пазней — на прэзідэнцкія выбары 2020 года.
«Урад Кітая хацеў, каб я прайграў выбары 2020 года, бо я ўвёў супраць іх мытныя тарыфы», — сцвярджае Трамп.
Амерыканскі лідар абвінаваціў спецслужбы ва ўтойванні гэтай інфармацыі. Ён запатрабаваў ад нацыянальнай разведкі, Міністэрства юстыцыі, ФБР і ЦРУ расследаваць, «як і чаму была схаваная такая важная інфармацыя», звольніць асоб, датычных да яе ўтойвання, і распачаць супраць іх крымінальныя справы, калі для гэтага ёсць падставы.
У пасольстве Кітая ў Вашынгтоне заявілі, што Пекін «ніколі не ўмешваўся і не будзе ўмешвацца ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША», паведамляе Reuters.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Ага, гэты хітрэцкі план Кітая здесніўся, каб пасля абедзае палаты падкантрльныя рэспубліканцам на чале з гэтым барыгай, так сама вярхоўны суд (частка чальцоў якого прыхначана гэтым жа барыгай), адмянілі гэтыя мыты к кібені мацяры.
Логіку яму, відаць нехта з крамлеўскіх выкладаў.