Грамадства

Грамадскага актывіста Елісеева з Калінкавічаў асудзілі на 10 гадоў зняволення

Грамадскаму актывісту з Калінкавічаў Аляксандру Елісееву прысудзілі 10 гадоў пазбаўлення волі. Суд прызнаў яго вінаватым паводле артыкулаў аб здрадзе дзяржаве і абразе Аляксандра Лукашэнкі. Разгляд справы праходзіў у закрытым рэжыме, піша «Гомельская вясна».

Аляксандр Елісееў. Фота: palesse.press

Пакуль прысуд не ўступіў у законную сілу, Елісееў застаецца ў следчым ізалятары турмы № 4 у Магілёве. Падрабязнасці абвінавачванняў не раскрываюцца.

Аляксандр Елісееў — грамадскі актывіст і былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі. На працягу многіх гадоў ён удзельнічаў у незалежным назіранні за выбарамі, публічна крытыкаваў парушэнні выбарчага працэсу і неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Пасля падзей 2020 года яго некалькі разоў затрымлівалі і арыштоўвалі, у тым ліку ў 2022 годзе, калі падчас аднаго з арыштаў ён трымаў галадоўку.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, гэтым разам Елісееў быў затрыманы ў 2025 годзе, а ў лістападзе таго ж года яго прызналі палітычным зняволеным. З-за закрытасці судовага працэсу сутнасць абвінавачванняў па ягонай справе застаецца невядомай.

Елісееў працаваў у авіяцыйнай прамысловасці, скончыў Кіеўскі міжнародны ўніверсітэт цывільнай авіяцыі, працаваў на авіябудаўнічых прадпрыемствах Украіны, а пазней у Беларусі — праграмістам. Пасля палітычнага актывізму апошніх гадоў ён не меў нармальнай працы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Барысава вырасціў гіганцкі лімон — 1,6 кілаграма

Чырванакніжны журавель гуляў у Мінску каля школы2

У Краматорску колькасць загінулых у выніку расійскага ўдару па аўтобусах вырасла да 332

Гродзенская пенсіянерка схавала грошы і забыла куды. Міліцыянты ператрэслі яе кватэру4

Рубіа заявіў пра тупік у вайне паміж Расіяй і Украінай і адсутнасць перспектыў мірнага ўрэгулявання3

Шаман год збіраўся ў тур па Беларусі — цяпер канцэрты адмянілі без тлумачэнняў6

Паўднёвая Карэя адклікае пасла з Украіны6

Расія ўдарыла па рэйсавых аўтобусах у Краматорску. Загінулі 12 чалавек2

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць