Амаль усе — у Віцебскай вобласці.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: LookByMedia
Шэраг населеных пунктаў скасавалі паводле рашэнняў раённых саветаў дэпутатаў. Яны апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
У Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці скасоўваюцца:
- хутар Цёплая Гара, вёска Пястуны Більдзюгскага сельсавета;
- хутары Мурашчына, Ліпава, Чырвоная Горка, Гузаватка Германавіцкага сельсавета;
- вёскі Дубнікі, Яцелеўшчына Ёдскага сельсавета;
- вёска Ізабеліна Лужкоўскага сельсавета.
У Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці не будзе пасёлка Кручполле Дварэцкага сельсавета.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
Проблема в том, что в агрогородках в связи с этим становится меньше желающих и могущих работать в сельском хозяйстве.