Эканоміка44

Па што беларусы дагэтуль ездзяць на закупы ў Польшчу і ці наогул папулярныя такія паездкі

Пасля адкрыцця двух пунктаў пропуску на мяжы з Польшчай беларусы аформілі Tax Free на агульную суму каля 17 мільёнаў даляраў. А што вязуць? Пацікавіліся, наколькі наогул шопінг у Польшчы папулярны ў цяперашнія часы.

Няма таго, што раньш было

Лічбы хоць і здаюцца вялікімі, але польская мытня прызнаецца, што цяперашнія паказчыкі далёкія ад тых, што былі раней, бо, перш за ўсё праз санкцыі, вываз шматлікіх тавараў у Беларусь забаронены.

У прыватнасці, нельга вывозіць шмат электронікі, у тым ліку смартфоны, тэлевізары і камп’ютары, а таксама пральныя парашкі і шмат іншага.

Таму калі нехта і наважваецца цішком везці з Польшчы тэлефон або ноўтбук, то Tax Free не афармляе, і, адпаведна, у мытнай статыстыцы такія тавары і сумы не адлюстроўваюцца.

Таксама трэба ўлічваць, што частка людзей не афармляе VAT, бо праз невялікую суму не бачыць сэнсу траціць дадатковы час на яе афармленне.

Але агулам, хоць адкрыццё пунктаў пропуску ажывіла прыгранічны гандаль, эфект аказаўся меншым за чаканы.

І рэч тут не толькі ў санкцыях. Па-першае, атрымаць візу беларусам цяпер значна складаней і даражэй, чым было раней, а па-другое, сам праезд праз мяжу стаў дарагім. Аўтобус з Мінска да Беластока цяпер каштуе ад 120 рублёў у адзін бок, маршрутка з Гродна — ад 100 рублёў.

Пры выездзе на аўто, апроч стандартных выдаткаў на паліва і страхоўку, трэба заплаціць каля 70 рублёў за розныя паборы.

Адзін раз з'ездзілі — не спадабалася

Сямейная пара з Гродна, якая ў красавіку першы раз з 2020 года з'ездзіла ў Беласток, кажа, што Польшча ўжо не тая.

«Цэны на ўсё моцна выраслі. Калі раней можна было закупіцца ў Польшчы і рэальна зэканоміць, то цяпер адзіны плюс хіба толькі ў крыху большым выбары брэндаў», — кажа суразмоўца і дадае, што паабедаць у кафэ ў Гродне цяпер каштуе нашмат танней, чым у Беластоку.

Сярод прычын, чаму паездка не спадабалася, таксама называюць санкцыі.

«На бытавую хімію VATы не аформіць, а на адной каве, «Нутэле» і іншых слодычах шмат не сэканоміш. Апроч кавы, якая там сапраўды таннейшая, таксама ёсць сэнс купляць брэндавае адзенне, фірмовыя красоўкі, асабліва калі трапіш на добрую зніжку», — дзеліцца досведам гарадзенец.

Праўда, па словах мужчыны, выніковыя падлікі паказалі, што сэканоміць амаль не атрымалася, бо выдаткі на страхоўку, паліва, паборы на мяжы і харчаванне амаль цалкам з'елі розніцу ў цэнах.

Па словах суразмоўцы, другі раз ехаць на закупы яны не плануюць. Нават з улікам таго, што мяжа адкрытая і на дарогу туды-назад у суме сышло ўсяго 5‑6 гадзін.

Выдаткі дзялілі на траіх

Іншая гарадзенка кажа, што пасля адкрыцця мяжы ўжо двойчы была ў Беластоку.

«Абодва разы ездзілі ўтрох на машыне сяброўкі і дарожныя выдаткі дзялілі на траіх. Таму крыху сэканоміць атрымлівалася. На рынку набіралі каву пад VAT, таксама адзеннем закупіліся, заадно змянілі абстаноўку.

Паколькі ў мяне карта паляка, то візу маю амаль дармавую, таму мяркую, што раз за сезон з'ездзіць на закупы мае сэнс», — кажа жанчына і дадае, што ў былыя часы ездзіла ў шоп-туры маршруткай прыкладна раз на месяц.

«Паездкі ў абодва бакі каштавалі нейкія капейкі па цяперашніх мерках. За 15‑20 даляраў можна было туды-назад зганяць, каб той жа бытавой хіміяй закупіцца, туалетнай паперай, кавай. Але ж цяпер хімія пад санкцыямі, таму і сэнсу часта ездзіць ніякага няма», — лічыць гараджанка.

У Польшчы стала даражэй, чым у Германіі?

Дальнабойшчык, які працуе ў польскай фірме, дзеліцца назіраннямі: паездкі па закупы, як гэта было раней, перасталі быць масавай з'явай.

«У чарзе бачна, што большасць людзей — гэта прафесійныя чаўнакі ці тыя, хто едзе з працы ці на працу. Відавочных «закупнікоў», як бывала раней, асабліва па выходных, цяпер не ўбачыш», — запэўнівае мужчына.

Дальнабойшчык адзначае, што, па ягоных назіраннях, многія пазіцыі, асабліва прадукты, у Польшчы цяпер каштуюць даражэй, чым у Германіі.

«Раней заўжды кіроўцы стараліся па максімуме закупіцца ў Польшчы, а цяпер у гэтым асабліва няма сэнсу, бо тое самае, а часам і танней можна набыць у Германіі», — запэўнівае ён.

Што да паездак на закупы, то ён усё ж аднойчы гэтай вясной ездзіў з жонкай і дзецьмі ў Беласток.

«Візы ва ўсіх ёсць, на машыну страхоўка таксама, таму, паколькі чэргаў на «Брузгах», як правіла, няма, мы з'ездзілі на закупы. Але ці нешта сапраўды зэканомілі — не факт.

Так, было пару выгадных пакупак на распродажы, але разам з тым купляеш і нешта не зусім патрэбнае. У дадатак паесці двум дарослым і двум дзецям-падлеткам таксама трэба было, а гэта ў Польшчы, калі размова ідзе пра кафэ, даўно не танна», — адзначае дальнабойшчык.

Мужчына кажа, што, каб ад паездкі была нейкая адчувальная эканомія, трэба купляць адразу шмат чаго ці нешта з тэхнікі і абавязкова афармляць Tax Free. А праз санкцыі многае немагчыма, таму, на яго думку, фармат паездак па закупы цяпер не актуальны.

Віза ёсць — жадання ехаць няма

Іншы суразмоўца, які ў дакавідныя часы быў вялікім аматарам ездзіць на закупы, кажа, што нават нягледзячы на наяўнасць візы і адкрыццё межаў на закупы ў Беласток больш не ездзіць.

«З такімі цэнамі на маршрутку асаблівай выгады не застанецца. На машыне ехаць таксама дорага, бо трэба аплаціць пошліну за выезд, за электронную чаргу, страхоўку і гэтак далей. Таму больш туды не ездзім, хоць да 2020 года шопінг у Беластоку быў для нас звычайнай справай», — прызнаецца мужчына.

Тым не менш цалкам ад тавараў з Польшчы сям'я суразмоўцы не адмовілася.

«Мы падлічылі, што нам прасцей нешта замовіць праз баераў. Розніца з уласнай паездкай калі і будзе, то мінімальная, затое ехаць нікуды не трэба. А калі трэба нейкую бытавую хімію, то хапае груп у тэлеграме, дзе прадаюць усялякія тавары ці прывозяць на замову. Так выходзіць танней, чым за маршрутку плаціць», — упэўнены мужчына.

Пра тое, што паездкі на закупы ў Польшчу больш не папулярныя, сведчыць таксама амаль поўная адсутнасць чэргаў на мяжы ў пунктах «Кузніца» («Брузгі») і «Баброўнікі» («Бераставіца») і адсутнасць арганізаваных шоп-тураў. 

Каментары4

  • Мда
    01.06.2026
    Если б не дальнобойщики и строители, поток людей в Европу вообще был бы мизерным. До большинства уже дошло, что нам там не рады и делать там нечего.
  • 500
    01.06.2026
    Я бядняк і шмат тэрмінаў у артыкуле не разумею.
  • ваван
    01.06.2026
    Основной упор статьи на то что поляки САМИ виноваты - санкции ввели и бедные беларусы НЕ могут толком закупиться... А про то что поляки на Тересполе практически НЕ смотрят что ты ВЫВОЗИШЬ - скромно умалчиваем. Да хоть полИкеи вези - не заметил интереса вообще... А вот про столы из нержавейки и про ЖЕСТКИЕ ограничения по весу и по стоимости (500евро если редко ездишь) на ВВОЗ в РБ - вообще запретная тема ... Про ренген и про весы, про перерытые от и до авто, про ковыряния в женских сумочках и грязных носках с трусами, про пакеты с мусором после долгого стояния на границе - открой покажи разложи.... Шапку сними, цепочку сними, телефон отложи... металодетектор, химобработка за 2 рубля.... Въезжаешь и просторная бескрайняя асфальтная пустыня, без разметки, с гаевыми где то с краю, без внятных указателей, местами со свежим но уже корявым покрытием, прям под солнце..... До Владивостока....

Цяпер чытаюць

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»48

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Усе навіны →
Усе навіны

На плошчы Перамогі прадаюць кватэру з саўнай і відам на Свіслач. Па плошчы як загарадны дом, па цане — даражэй3

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў47

Лукашэнка адказаў наконт 500 цэляў у Беларусі, намечаных Украінай56

У Мінску сутыкнуліся дзве матацыклісткі2

У Севастопалі ўвялі продаж бензіну па талонах6

Вайсковыя вучэнні з дыверсантамі і апалчэнцамі пройдуць у двух раёнах Віцебшчыны8

«Хацеў сустрэць кракадзілаў і бегемотаў». Беларус зладзіў адзіночны сплаў па рацэ Лімпапо1

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?27

Вербавы лабірынт, арэлі і лежакі. Якія новыя зоны адпачынку ўладкуюць у Фрунзенскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»48

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць