Свет22

Парад Перамогі ў Маскве ўпершыню за два дзесяцігоддзі пройдзе без вайсковай тэхнікі

Імаверна, рашэнне было прынята з-за новых украінскіх ракет, здольных дасягнуць Масквы за 10—30 хвілін.

Парад Перамогі ў 2025 годзе. Фота: Wikimedia Commons

9 мая парад Перамогі на Чырвонай плошчы ў Маскве пройдзе без вайсковай тэхнікі, паведамілі ў Міністэрстве абароны РФ. 

«Чаму не будзе тэхнікі. Прычына — аператыўная абстаноўка», — заявілі ў Міністэрстве абароны. У ведамстве не растлумачылі, што маецца на ўвазе пад гэтай фармулёўкай.

Пры гэтым у ведамстве падкрэслілі, што ў парадзе будзе ўдзельнічаць авіяцыя. Таксама пройдуць пешыя калоны вайскоўцаў. Акрамя таго, падчас трансляцыі парада пакажуць працу ўсіх відаў войскаў, у тым ліку тых, што ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны.

Апошні раз парад без вайсковай тэхнікі на Краснай плошчы праходзіў у 2007 годзе.

Раней расійскія незалежныя СМІ паведамлялі, што парад пройдзе без тэхнікі. У панядзелак пра гэта напісалі экспертка цэнтра Carnegie Аляксандра Пракапенка і палітолаг Кацярына Шульман. Яны таксама сцвярджалі, што мерапрыемства будзе доўжыцца каля 40 хвілін, і на яго запросяць толькі некалькі сотняў гасцей.

Адным з першых пра магчымую адмену параду напісаў у пачатку красавіка расійскі Z-блогер Ілля Туманаў

«Уяўляеце, «парад, раўняйся, зважай» — і аб’яўляецца ракетная небяспека. Што будзе адбывацца на плошчы і вакол яе? Гэта будзе значны ўдар у медыйным плане, нават калі нічога не дасягне», — разважае Туманаў.

У апошнія месяцы Украіна паведамляла пра з’яўленне або распрацоўку дальнабойных ракет.

Крылатая ракета «Фламінга» была прадстаўлена ў жніўні мінулага года. Яе заяўленая дальнасць — 3000 км (да Масквы ад украінскай мяжы толькі 450 км), вага баявой галоўкі — адна тона.

З пачаткам вайны парады ў Маскве значна скараціліся.

У 2022 годзе тэхнікі было менш (у параўнанні з 2021-м), а паветраную частку адмянілі. У 2023‑м колькасць вайскоўцаў скарацілася яшчэ на чвэрць, зніклі танкі (акрамя трох Т-34 часоў Другой сусветнай вайны), авіяцыі зноў не было. У 2024‑м самалёты з’явіліся, але ўсяго 15 адзінак.

Юбілейны парад 2025 года быў маштабнейшы, але саступаў даваеннаму (2021) у колькасці людзей і тэхнікі. Самалётаў зноў было 15.

Каментары2

  • 453543
    29.04.2026
    Абавязкова буду глядзець гэты парад. Вось толькi шкада, што яго будуць паказваць з затрымкай хвiлiн на 10.
    З нецярпеннем буду чакаць таго самага моманта, якога так усе чакаюць (тьфу-тьфу, штоб не зглазiць). Удачы вам, арнiтолагi!
  • Спадар
    29.04.2026
    "победобесіе" прабуксоўвае...;)))

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын14

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 22

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

«Няхай за захоўванне прадуктаў плацяць крамы». Беларусы расказалі, на чым і як ашчаджаюць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын14

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць