Грамадства22

Уладальнік Green другі раз змяніў прозвішча

Кампанія «ГРЫНрозніца», якая кіруе сеткай супермаркетаў Green, у маі пачне размяшчэнне аблігацый. Аб’ём эмісіі складзе амаль 20 мільёнаў рублёў.

Іх разам з працэнтамі (7,5% гадавых) абяцае вярнуць да канца 2032 года Генадзь Кім-Глозман, піша выданне «Беларусы і рынак».

Менавіта такое прозвішча цяпер носіць вядомы раней як Генадзь Кірэйкаў (38‑е месца ў топ-100 паспяховых бізнэсменаў Беларусі 2025 года) адзіны ўладальнік «ГРЫНрозніца», Green, а таксама іншых актываў групы кампаній «Рапа».

Пры гэтым Генадзь Кім-Глозман змяняе прозвішча ўжо другі раз. Свой бізнэс, які тады называўся Korean Trade Leader Company, яны пачыналі разам з братам у пачатку 1990‑х як Анатоль і Генадзь Кім.

Як паведамляецца ў праспекце, прынамсі ў бліжэйшыя тры гады пазычаныя сродкі не будуць укладвацца ў пашырэнне рознічнага бізнесу: сетка Green складаецца з 38 кропак, і адкрываць новыя пакуль не плануецца. Гэтыя мільёны пойдуць «на аптымізацыю сваёй дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, з асаблівым акцэнтам на павелічэнне тавараабароту і ўмацаванне пазіцый на рынку».

«Асноўныя прыярытэты на 2026—2028 гады: утрыманне існуючых кліентаў і прыцягненне новых пакупнікоў; рост тавараабароту праз павелічэнне сярэдняга чэка; фокус на якасці тавараў і паслуг, паляпшэнне абслугоўвання; актыўнае развіццё асартыменту ў розных цэнавых сегментах», — адзначаецца ў праспекце эмісіі.

Чакаецца, што гэтыя меры дазволяць рытэйлеру выйсці са страт. У 2024—2025 гадах «ГРЫНрозніца» спрацавала, адпаведна, з мінусам 10,0 млн і 8,28 млн рублёў. Аднак ужо ў 2026 годзе плануецца выйсці ў плюс 714 тыс. рублёў, а ў наступным годзе — павялічыць чысты прыбытак у чатыры разы.

Каментары2

  • Отец Засандалий
    15.04.2026
    Что не сделаешь ради великого Израиля.
  • Прохожий
    15.04.2026
    Магазины сети грин - помойка с претензией на элитарность. Одна из самых дорогих сетей, но тянет оттуда махровым колхозом, да и с санитарными требованиями там вечные проблемы.

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць