Грамадства44

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі

У роліку, выкладзеным у TikTok, мужчына, што называе сябе Дзмітрыем Аляксеевічам Жыгалёвым, называе справу «Чорных салаўёў» сфабрыкаванай, заўважыў «Белсат».

Дзмітрый Жыгалёў. Скрыншот з відэа

Следчыя з прозвішчамі Марковіч і Бублін, па словах мужчыны, ужывалі ў дачыненні да затрыманых падлеткаў катаванні — збівалі іх ды падносілі да галавы зброю. Праз такія метады маладзёнаў прымушалі сведчыць супраць іншых фігурантаў. Мужчына просіць адправіць справу на перагляд, а следчых, якія перавысілі паўнамоцтвы, — пакараць.

@user5409336958528 Обращение к Лукашенко Александру Григорьевичу #лукашенко #кгб #беларусь #выборывбеларуси #президентбеларуси ♬ original sound - Ронин Иванов

Дзмітрый Жыгалёў, хутчэй за ўсё, з'яўляецца бацькам Сяргея Жыгалёва, якому па згаданай справе прысудзілі 12 гадоў зняволення.

Увесну 2024 года прапагандысты паведамілі пра затрыманне семярых падлеткаў нібы за «супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі». 

Падлеткі нібыта аб’ядналіся ў «анархісцкую ячэйку «Чорныя салаўі» пад кіраўніцтвам Нацыянальнай вызваленчай арміі Украіны», каб ладзіць дыверсіі ў Беларусі і Расіі.

Сярод затрыманых — непаўналетнія навучэнцы каледжаў і школ розных гарадоў Беларусі. Стваральніцай суполкі ўлады называлі 16‑гадовую грамадзянку Украіны Марыю Місюк.

Таксама сярод затрыманых былі Трафім Барысаў, Сяргей Жыгалёў, Дзмітрый Захарошка, Анастасія Кліменка і Аляксандра Пуліновіч. Усіх падлеткаў абвінавачвалі ў «акце тэрарызму» (арт. 289 КК). Таксама ў фільме паказалі 18‑гадовага Даніілу Гарасіма, якога абвінавачвалі паводле трох крымінальных артыкулаў, сярод якіх «здрада дзяржаве» (арт. 356 КК).

Як расказала крыніца праваабарончага цэнтра «Вясна», пасля выхаду прапагандысцкага фільма яго паказвалі і ў іншых школах з мэтай застрашыць вучняў.

Аляксандры Пуліновіч тады прызначылі 10 гадоў і 3 месяцы, Марыі Місюк — 13 гадоў, Дзмітрыю Захарошку — 10 гадоў і 6 месяцаў, Трафіму Барысаву, Сяргею Жыгалёву — па 12 гадоў зняволення. Даніілу Гарасіму прызначылі 10 гадоў калоніі, а таксама штраф памерам 600 базавых велічыняў.

У лістападзе мінулага года Марыю Місюк вызвалілі падчас чарговай хвалі памілавання палітвязняў. Выказваліся меркаванні, што падчас памілавання, прымеркаванага да сёлетняга 8 Сакавіка, на свабодзе магла апынуцца і Аляксандра Пуліновіч, але доказаў гэтаму не з'явілася.

Каментары4

  • Ім не да законаў
    09.04.2026
    Бацька так і не зразумей хто глава гэтай бандзіцкай групоўкі і па чыіх загадах дзейнічалі так званыя следчыя?
  • фтўті
    10.04.2026
    Які ж жах усё ж... людзі зусім не разумеюць дзе жывуць, ані грамулечкі. Пяты год вайны, трыццаць гадоў акупацыі (і 70 да гэтага, і яшчэ безліч да гэтага), шосты год няспынных рэпрэсый, а ім хоць бы што - нейкіх справядлівых судоў патрабуюць усё. І акупантам скардзяцца на акупантаў. Баюся з такім цёмным народам тут ніколі нічога не памяняецца - нават і праз тысячу гадоў.
  • Ваван
    10.04.2026
    фтўті, а может это проблема не в народе? Народ за свои дуросити сполна одгребает. Может кто то тоже живёт в виртуальной реальности.. . В фантазиях начала 20 века....

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну44

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска шукала песню на беларускай мове для першага танца на вяселлі. Перамог хіт, якому 40 гадоў12

«З’явіліся шанцы на выратаванне». Пякарня LЁN, якая абвясціла пра закрыццё, пакуль працягне працу1

Беларусы на апошнім месцы ў рэгіёне па выдатках на медыцыну7

Буданаў адмовіўся ад Залатога афіцэрскага крыжа ордэна «За заслугі перад Польшчай»27

Зборная Турцыі пакідае чэмпіянат свету2

Пакаленне Z баіцца званіць у дзверы6

Ля Хатыні сустрэлі мядзведзіцу з медзведзянятамі

Памёр рэжысёр серыяла «Сябры» Джэймс Бэроўз

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну44

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць