Грамадства1616

Па справе «чорных салаўёў» падлеткаў асудзілі на тэрмін ад 10 да 13 гадоў

Увесну 2024 года прапагандысты паведамілі пра затрыманне семярых падлеткаў нібы за «супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі».

Падлеткі аб’ядналіся ў «анархісцкую ячэйку «Чорныя салаўі» пад кіраўніцтвам Нацыянальнай вызваленчай арміі Украіны», каб ладзіць дыверсіі ў Беларусі і Расіі.

Сярод затрыманых — непаўнагадовыя навучэнцы каледжаў і школаў розных гарадоў Беларусі. Стваральніцай суполкі ўлады называлі 16‑гадовую грамадзянку Украіны Марыю Місюк.

Таксама сярод затрыманых Трафім Барысаў, Сяргей Жыгалёў, Дзмітрый Захарошка, Анастасія Кліменка і Аляксандра Пуліновіч. Усіх падлеткаў абвінавачвалі ў «акце тэрарызму» (арт. 289 КК). Таксама ў фільме паказалі 18‑гадовага Даніілу Гарасіма, якога абвінавачвалі паводле трох крымінальных артыкулаў, сярод якіх «здрада дзяржаве» (арт. 356 КК).

Праваабаронцам «Вясны» сталі вядомыя падрабязнасці пра адну з затрыманых — Аляксандру Пуліновіч. На момант затрымання 16‑гадовая дзяўчына вучылася ў апошнім класе адной з мінскіх школаў. Аляксандра любіць жывёлаў, мае дваіх катоў і планавала па сканчэнні школы паступаць на ветэрынара ў аграрны ўніверсітэт. У СІЗА дзяўчыну на некалькі дзён саджалі ў карцар. У няволі яна працягвала навучанне і здавала цэнтралізаванае тэставанне.

Як расказала крыніца праваабаронцаў, пасля выхаду прапагандысцкага фільма, яго паказвалі і ў іншых школах з мэтай застрашыць вучняў.

Паводле звестак праваабаронцаў, Аляксандры Пуліновіч прызначылі 10 гадоў і 3 месяцы, Марыі Місюк — 13 гадоў, Дзмітрыю Захарошку — 10 гадоў і 6 месяцаў, Трафіму Барысаву, Сяргею Жыгалёву — па 12 гадоў зняволення. Даніілу Гарасіму прызначылі 10 гадоў калоніі, а таксама штраф памерам 600 базавых велічыняў.

Сёлета ў лістападзе Марыю Місюк вызвалілі падчас чарговай хвалі памілавання палітвязняў.

Каментары16

  • Аналитик
    29.12.2025
    Самый справедливый суд в мире, как считает Швед.
  • ВАВ
    29.12.2025
    "Маладая гвардыя".
  • Казімір
    29.12.2025
    "Чорныя салаўі" - гэта сапраўдная беларуская "Белая ружа" - суполка маладзёнаў-герояў, аб'яднаных ідэяй антыфашысцкага супраціву.

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год1

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

Спрэчных канцэртаў у брэсцкім касцёле, відаць, больш не будзе. Іх забараняюць свецкія ўлады3

У Кітаі знайшлі парэшткі раней невядомага дыназаўра з чатырма крыламі5

Нарвежская палітычная эліта апраўдваецца перад парламентам за сувязі з Джэфры Эпштэйнам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год1

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць