Свет1717

Сейм Латвіі канчаткова абмежаваў вяшчанне грамадскіх медыя на рускай мове

З 1 студзеня грамадскія СМІ ў Латвіі змогуць весці вяшчанне на рускай мове толькі ў выключных выпадках.

Фота: Будынак парламента Латвіі, фота Goerge Pachantouris 

Сейм Латвіі ў канчатковым чытанні абмежаваў вяшчанне грамадскіх медыя на рускай мове, паведамляе «Волна».

З 1 студзеня кантэнт на мовах меншасцяў, прызнаных «самадастатковымі», у тым ліку рускамоўны, можна будзе распаўсюджваць толькі ў выпадку надзвычайнай сітуацыі або для абвяржэння дэзынфармацыі.

Як заявіла член праўлення LSM Ева Айле: «Кантэнту на рускай мове наогул не будзе, за выключэннем вельмі рэдкіх выпадкаў. Калі з'явіцца дэзынфармацыя — ілжывая, якая ўводзіць у зман інфармацыя пра геапалітычную сітуацыю, якая пагражае дэмакратыі і латвійскай дзяржаве ў цэлым, — партал LSM зможа падрыхтаваць нейкі кантэнт на рускай мове. Распаўсюджваць яго, хутчэй за ўсё, будуць праз староннія платформы і сацыяльныя сеткі, і толькі. Мы заклікаем аўдыторыю спрабаваць перайсці на кантэнт на латышскай мове».

Паводле слоў Айле, частка супрацоўнікаў будзе звольненая.

«Над кантэнтам на рускай мове ў нас працуюць больш за дзесяць чалавек: яны адаптуюць навіны, робяць вячэрні выпуск навін. Гэтыя змены, на жаль, закрануць і іх», — сказала яна.

Пры гэтым член праўлення LSM не ведае, колькі спажыўцоў рускамоўнага кантэнту пяройдзе на латышскамоўны.

«Паводле нашых даных, пасля рашэння закрыць радыёстанцыю Латвійскае радыё 4 — «Домская плошча» — мы страцілі прыкладна 90 000 слухачоў з ліку меншасцяў. Статыстыка партала LSM.lv сведчыць пра тое, што за год колькасць чытачоў навін на рускай мове скарацілася прыкладна на траціну. Прыкметнай тэндэнцыі да таго, што аўдыторыя меншасцяў перайшла на кантэнт на латышскай мове, не назіраецца. У той жа час SEPLP патрабуе ад нас павялічваць ахоп, асабліва сярод меншасцяў і моладзі. Гэта будзе больш чым складана: істотна змяніць медыйныя звычкі за кароткі тэрмін немагчыма».

У сакавіку Канстытуцыйны суд Латвіі пастанавіў, што грамадскія медыя павінны перагледзець сваю моўную палітыку. У агульным выглядзе рэкамендацыі такія: латышская — асноўная мова, да моў меншасцяў — павага, аднак руская — мова самадастатковай меншасці, і на ёй існуюць камерцыйныя медыя, таму развіваць вяшчанне на рускай мове ў грамадскіх СМІ не трэба.

Каментары17

  • прыпамінанне
    01.10.2026
    "Русский язык – это наш культурный, социальный, исторический, научный, экономический актив, который на протяжении многих лет помогал беларусам развиваться, расти, быть частью великих достижений, открытий и свершений"

    Гэта тэкст са старокі бабарыканскай партыі Вместе.
  • Русафоб
    01.10.2026
    Чакаем на каментар Мартынавай пра латвійскі моўны талібан.
  • 1111
    01.10.2026
    Согласно Основному закону «Израиль — национальное государство еврейского народа», принятому в июле 2018 года, единственным государственным языком страны является иврит, а арабскому языку присвоен особый статус. Закон прямо закрепляет, что предоставление особого статуса не ущемляет права, которые арабский язык имел до 2018 года. Он по-прежнему используется в государственных ведомствах. Арабский язык в обязательном порядке используется на дорожных указателях, вывесках госучреждений, в предвыборной информации, а также на упаковках медикаментов и опасных веществ. Существует обязательное государственное теле- и радиовещание на арабском языке. Внутри арабской общины Израиля (около 20% населения страны) обучение в школах ведется на арабском, а в еврейских школах его преподают как предмет по выбору. В стране официально действует учрежденная Кнессетом Академия арабского языка в Хайфе, которая занимается исследованием и развитием языка. Почему бы не взять пример с Израиля? Там нет конфликтов языков.

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку32

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку32

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць