Моды33

У «разумных» футболках «Найка» дзіўна паводзяць сябе плечы. Кампанія прызнала праблему

Калі ў канцы сакавіка кампанія Nike прэзентавала сваю калекцыю гульнявой формы для зборных да чэмпіянату свету па футболе 2026 года, фанаты і эксперты хвалілі навінку. Аднак гульнявая абкатка сапсавала ўсё ўражанне.

Нападаючы зборнай Францыі Кіліян Мбапэ падчас таварыскага матча паміж зборнымі Францыі і Бразіліі, 26 сакавіка 2026 года. Фота: AP Photo / Charles Krupa

Новая калекцыя ад Nike мела стаць вяршыняй тэхналагічнага прагрэсу ў спартыўным адзенні. Распрацоўшчыкі выкарысталі сістэму Aero-FIT — высокатэхналагічны метад ткання, створаны з дапамогай камп’ютарнага мадэлявання і штучнага інтэлекту.

Па задумцы «разумныя» футболкі павінны ідэальна адводзіць вільгаць і ахалоджваць цела, што крытычна важна для будучага чэмпіянату свету, матчы якога пройдуць ва ўмовах экстрэмальнай летняй спякоты ў ЗША, Мексіцы і Канадзе.

Магчымасць апрабаваць інавацыю на практыцы з’явілася падчас сакавіцкага міжнароднага перапынку — традыцыйнай паўзы ў нацыянальных чэмпіянатах, калі гульцы пакідаюць клубы і з’язджаюцца ў зборныя. Аднак менавіта гэтая прэм’ера абярнулася для Nike канфузам, паведамляе The Guardian.

Увагу гледачоў прыкавала адна дэталь — плечавыя швы ўздуваюцца. Калі на форме зборнай ЗША гэта было ледзь заўважна, то на футболцы Кіліяна Мбапэ дэфект выглядаў амаль камічна. Больш за ўсё не пашанцавала ўругвайцам: праз дзіўную форму плячэй гульцоў пачалі параўноўваць са Шрэдэрам — галоўным злодзеем з «Чарапашак-ніндзя».

Гульцы зборнай Уругвая ў новай форме падчас матча супраць Англіі на «Уэмблі» ў Лондане, 27 сакавіка 2026 года. Фота: Sebastian Frej / Getty Images

Падобныя праблемы хутка пачалі адзначаць і звычайныя людзі. У інтэрнэце з’явіліся водгукі людзей, якія набылі новыя футболкі і сутыкнуліся з тым жа дэфектам. Некаторыя сцвярджалі, што змаглі крыху выправіць сітуацыю з дапамогай адпарвальніка або прання перад выкарыстаннем.

Але іншыя былі значна больш катэгарычныя. Адзін з канадскіх фанатаў на Reddit напісаў, што канструкцыя плячэй «зроблена так, што тканіна ў любым выпадку будзе збірацца ў складкі», асабліва калі ў чалавека шырокія плечы. Ён назваў дызайн «тупым».

Для людзей, якія заплацілі за такую футболку ад 100 да 200 даляраў, гэта малапрыемнае адкрыццё. Тым больш для нацыянальных зборных і саміх футбалістаў, для якіх важныя не толькі камфорт, але і выгляд на галоўным футбольным турніры свету.

У Nike на крытыку адрэагавалі. Кампанія прызнала, што праблема сапраўды існуе, і паведаміла, што вывучае магчымыя шляхі яе вырашэння. Паводле прадстаўніка брэнда, падчас апошніх міжнародных матчаў была зафіксавана «невялікая праблема», найбольш прыкметная ў зоне плечавога шва. Пры гэтым у Nike падкрэслілі, што на функцыянальнасць формы гэта не ўплывае, але эстэтыка «не адпавядае належнаму ўзроўню».

Цяпер кампанія вядзе перамовы з футбольнымі федэрацыямі і партнёрамі па вытворчасці, каб вызначыць наступныя крокі. Пакуль незразумела, ці будзе дызайн формы нейкім чынам зменены і ці змогуць пакупнікі разлічваць на нейкую кампенсацыю. Сітуацыю ўскладняе і тое, што да пачатку турніру засталося крыху больш за два месяцы, а вялікую колькасць футболак ужо прадалі.

Каментары3

  • Мыш
    10.04.2026
    Калі вы яе стваралі з дапамогай ШІ, дык чаго вы дзівіцеся "артэфактам"? Мог бы і хвост з’явіцца, не толькі плечы!
  • Доля
    10.04.2026
    Нам бы іх праблемы
  • лингвист
    10.04.2026
    не Найка, а Найкi! Nike = Найки, а не Найк

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскае ТБ надае непрапарцыйна шмат увагі сепаратысцкім рухам на Захадзе. Навошта гэта робіцца?7

У Беларусі з'явяцца тэрміналы для самастойнага атрымання электроннага лічбавага подпісу3

Як законна пазбавіцца ад небяспечнага дрэва ў двары і не атрымаць штраф

У РНР знайшлі крытычныя дзіркі. Пад пагрозай 70 працэнтаў сайтаў2

Віцебскі студэнт стварыў праграму для кантролю за станам радзімак

У Мінску рабочы зваліўся з даху і загінуў1

У Мінску адкрылі яшчэ адзін Mak.by9

Памочнік Пуціна: Справа ідзе да завяршэння канфлікту ва Украіне11

Полацкае прадпрыемства выпускае «правераныя ў баявых умовах» бронекамізэлькі ZoV4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць