Грамадства

Па «справе дваровых чатаў» асудзілі як мінімум 50 чалавек

У Мінскім гарадскім судзе 19 сакавіка вынеслі прысуд па гучнай справе «дваровых чатаў». Агулам паводле гэтай справы асудзілі восем жанчын. Іх абвінавацілі паводле арт. 357 Крымінальнага кодэкса — «змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Усяго ж па гэтай справе было асуджана не менш за паўсотні чалавек, піша «Вясна».

Фота ілюстрацыйнае

29 кастрычніка 2024 года КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» ініцыятыву «Ордэн», у якую ўваходзяць дваровыя чаты «Злые когтики», «Сухарево», «Сеніца2.0», «Солідарность», «Вольныя ваўкі», «Навагрудскія партызаны», «ВИЛИЯ», «Скромные матрешки», «Соседи». 

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, агулам па «справе дваровых чатаў» у Беларусі асудзілі сама меней 50 чалавек, 39 з якіх — жанчыны. «Вясне» вядома, што 46 палітзняволеным па справе прызначылі пазбаўленне волі ад двух да 10 гадоў калоніі. 26 чалавек памілавалі. За кратамі застаецца як мінімум 21 палітзняволены.

Адна з жанчын, звязаная з гэтай справай, расказала «Вясне» некаторыя падрабязнасці. Вераніка была знаёмая з Ірынай Якаўлевай і Анжэлай Агарок, асуджанымі 19 сакавіка да васьмі з паловай гадоў калоніі:

«Мы былі з імі ў адным жаночым чаце. З 2022 года мы перыядычна збіраліся на сумесныя дзявочыя імпрэзы».

Жанчыну затрымлівалі падчас рэйду восенню 2024 года. Ёй інкрымінавалі артыкул 357 Крымінальнага кодэкса (змова з мэтай захопу ўлады), але арышту пазбегнуць удалося:

«31 кастрычніка забралі жанчын, якіх цяпер асудзілі. А пасля КДБ прыйшоў да мяне. Мне адразу сказалі, каб я расказвала ўсё, як ёсць, бо Ірына з Анжэлай «ужо ўсё роўна на доўгі час заедуць». Тады я зразумела, што іх зрабілі арганізатаркамі. Супрацоўнікі запытвалі менавіта пра жаночы чат: што мы рабілі ў чаце, якую актыўнасць мелі, куды ездзілі і што рабілі. Распытвалі пра кожную жанчыну з чата. Я расказала, што мы сапраўды часам сустракаліся, каб з'ездзіць у музей, у вандроўку, разам купацца, напрыклад. Ніякага крыміналу не было. Гэта ўсё так далёка ад «захопу ўлады».

Пасля допыту яе павезлі ў міліцыю для складання адміністрацыйнага пратаколу, а на судзе вызвалілі, бо ў жанчыны ёсць непаўналетнія дзеці. Цягам двух сутак яна пакінула Беларусь.

Паводле жанчыны, артыкул 357 Крымінальнага кодэкса першапачаткова ставілі ў віну ўсім затрыманым па гэтай справе жанчынам. Вераніка мяркуе, што праслухоўваць маглі паўгода ці нават год.

«Вельмі крыўдна, што з гэтай справы зрабілі «змову з мэтай захопу ўлады». Калі я нічога не расказала на допыце, маладая следчая прынесла тэчку, у якой была расшыфраваная адна з ZOOM-размоваў, якая адбывалася летам 2024 года. Як я зразумела, дзесьці было ўсталяванае праслухоўванне, дзякуючы якому была запісана і гэтая размова, і іншыя. Відаць, Ірыну і Анжэлу даўно вялі.

На той размове, адзінай, на якой я была, абмяркоўваліся гарызантальныя сувязі і сувязі з іншымі суполкамі. Я тады яшчэ пасварылася на гэтым зуме, бо казала: «Якія сувязі і ўмацаванні?! Тут людзям трэба неяк выжыць. Гэта плёну ніякага не дасць, толькі праблемы будуць!» Як у ваду глядзела…

Падчас нашай дыскусіі адна з жанчын сказала нешта накшталт: «Таму ў нас нічога не атрымліваецца, што мы не ўмеем выбудоўваць гарызантальныя сувязі, і нават калі пераможам ці зменіцца ўлада, то ў нас нічога не зменіцца з гэтай прычыны». Таму нам ставілі ў віну артыкул 357 Крымінальнага кодэкса. На гэта я казала супрацоўнікам КДБ: «Сур’ёзна? Гэтыя жанчыны старэйшыя за 50 гадоў — і захоп улады?»

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць