Грамадства55

Сталі вядомыя прозвішчы ўсіх жанчын, якіх асудзілі да вялікіх тэрмінаў па справе «дваровых чатаў»

У Мінску 19 сакавіка вынеслі прысуд па гучнай справе «дваровых чатаў». Агулам па гэтай справе асудзілі восем жанчын, якіх абвінавацілі паводле арт. 357 КК «змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады», піша «Вясна».

Ілюстрацыя зроблена штучным інтэлектам. Фота: «Вясна»

Раней было вядома, што бухгалтарку Ірыну Якаўлеву і Анжэлу Агарок асудзілі да 8,5 гадоў калоніі кожную, а Вікторыю Грынько — да 9 гадоў. Па гэтай справе таксама асудзілі палітзняволеную Наталлю Дароніну, мужа якой днямі памілавалі, — ёй таксама прызначылі 8,5 гадоў. Святлану Мяцельскую асудзілі да 10 гадоў калоніі, Вольгу Вараб'ёву — на 8 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі.

Таксама па гэтай справе праходзіла Вольга Осіпчык, якая атрымала да 8,5 гадоў калоніі. Асудзілі яшчэ і Дзіяну Гаўрылаву, але яе тэрмін пакуль невядомы.

Таксама ўсім жанчынам прызначылі штраф у памеры 1000 базавых велічыняў.

Каментары5

  • Й
    24.03.2026
    Я з женшчынами не ваюю. Пазорышча ты на ша
  • pedo
    24.03.2026
    Сейчас Лукашенко сидит на Минск-арене с молодыми девушками, мерзко.
  • Ёсік
    24.03.2026
    Дык што ў тых дваровых чатах было? Лукашэнку назвалі мярзотнікам? Дык так і ёсьць, а шчэ вычварэнец й пе.афіл, бо цягалі да яго малых. І хай ім ужо было па 18, але ўсё роўна яны шчэ малыя. Эпштэйн засіліўся ў турме, а гэтага ніякая трасца не бярэ - ні кавід, ні праклёны, ні лёд на хакеі.

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі3

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры напалохалі беларускую дзяўчынку вайсковымі дронамі

Джэнсэн Хуанг пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Nvidia1

Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак6

У ЗША бацька закапаў дзіця ў пераносцы для сабак. Але яно выжыла, правёўшы пад зямлёй суткі3

Маці, якая страціла дзвюх дачок у ДТЗ пад Оршай, асудзілі на тры гады зняволення. За яе просяць заступіцца1

Пуцін: Замежныя войскі ва Украіне будуць законнымі цэлямі для расійскіх вайскоўцаў8

Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ

Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім6

Навагодняя шкатулка «Камунаркі» выклікала ажыятаж у сацсетках9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі3

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Іскандэры» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць