Грамадства77

Янот Сеня, які прыехаў нелегалам з Амерыкі, аказаўся самкай

У «Парку жывёл» пад Баранавічамі высветлілі, што янот Сеня, які раней нелегальна ўехаў у Беларусь у кантэйнеры з аўтамабілямі, на самай справе не самец, а самка. Гэта стала вядома падчас правядзення ветэрынарных мерапрыемстваў, піша «Мінская праўда».

Скрыншот з відэа

Супрацоўнікі парку цяпер шукаюць яноту новае імя праз сацыяльныя сеткі. Сярод прапанаваных варыянтаў — Ясенія, Соня і Саша. Пытанне пра змены дакументаў жывёліны застаецца адкрытым — пакуль невядома, ці будуць карэктаваць «пашпарт» у сувязі з новымі данымі.

Раней янот Сеня стаў вядомым пасля нечаканага падарожжа праз Атлантычны акіян. У студзені 2026 года беларуская мытня знайшла яго падчас разгрузкі марскога кантэйнера з ЗША. Жывёліна, відаць, пракралася ў кантэйнер яшчэ падчас пагрузкі і спакойна перажыла доўгую дарогу, дрэмлючы на панэлі аднаго з аўтамабіляў.

Пасля абавязковага каранціну янот быў перамешчаны ў Ашмянскую раённую ветэрынарную станцыю, дзе яму далі імя Арсеній. Пасля ўсіх працэдур ён пераехаў у Баранавіцкі парк жывёл «Дыпрыз».

Каментары7

  • Ёсік
    11.03.2026
    Няма чым заняцца, носяцца з нелегалам, як быццам памагаты Трампа па Беларусі.
  • Šarkoŭski pan
    11.03.2026
    Асабіста я вялікай праблемы не бачу. У мяне знаёмая дзяўчынка Сеня была. Насамрэч яна Ксенія, але дома яе так называлі. Так што мянушку можна не мяняць.
  • ●
    11.03.2026
    Šarkoŭski pan, имя і мянушка розныя рэчы .

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць