Грамадства55

Прызначаны намеснік прадстаўніцы па моладзевай палітыцы і студэнцтве ва ўрадзе Ціханоўскай

У Прадстаўніцтве па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Аляксей Грахоўскі будзе ўзначальваць напрамак моладзевых праблем.

Кандыдатуру Аляксея Грахоўскага ўзгадніла кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, як таго і патрабуе працэдура, паведамляе АПК.

Найперш новы намеснік зоймецца праблемамі мабільнасці моладзі, адукацыі і працаўладкавання. 

Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава так канкрэтызавала задачы, якія стаяць перад яе намеснікам: «Першая прыярытэтная задача — мабільнасць. Маладыя людзі рухаюцца. Яны наладжваюць кантакты. Яны будуюць сеткі. Больш ніякіх бар’ераў. Другая прыярытэтная задача — адукацыя. Рэальная адукацыя для нармальнай будучыні. Сапраўдныя магчымасці. Трэцяя прыярытэтная задача — праца. Рэальны бізнес. Рэальныя кар’еры. Маладыя беларусы павінны мець магчымасць будаваць сабе жыццё, якога яны сапраўды заслугоўваюць».

Паводле Ворыхавай, моладзевыя праблемы — не новыя для Аляксея Грахоўскага.

Ён адказваў за ўцягнутасць моладзі ў дэмакратычных палітычных арганізацыях, вырашаў праблемы студэнтаў у замежжы, дасягнуў таго, каб адукацыя ў Еўропе была магчымай для моладзі з Беларусі: «Ён мабілізаваў, арганізоўваў і даводзіў справы да выніку. Да рэальнага выніку, а не да пустых абяцанняў».

«Занадта доўга беларускую моладзь ігнаравалі. Адсоўвалі ўбок. Казалі чакаць. Казалі маўчаць. Прымушалі прымаць хлусню рэжыму пра іх будучыню. Больш не. Не пры нас», — заявіла Маргарыта Ворыхава.

Аляксей Грахоўскі нарадзіўся ў Мінску 22 ліпеня 2003 года. Выпускнік Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа. У 2025 годзе скончыў бакалаўрыят ва Універсітэце імя Адама Міцкевіча ў Познані на кірунку міжнародныя зносіны, дыпламатыя. Працягвае там жа адукацыю на магістратуры.

З 2019 — сябра ТБМ. У 2023 сузаснаваў Беларускую моладзевую грамадска-палітычную арганізацыю LICHTAR. Сябра Задзіночання Беларускіх Студэнтаў. Валодае беларускай, польскай, англійскай, украінскай і рускай мовамі, вывучае нямецкую

Каментары5

  • Офісны клерк
    04.02.2026
    Віншуем офіс/кабінет з чарговая безсэнсоўнай пасадай
  • Drill baby drill
    04.02.2026
    А ядры ж тваю! Еййныя прадстаўніцы, ўжо намесьнікаў сабе пазаводілі. Бюракратычны апарат АПК расьце і расьце. Дарэчы, паважаная рэдакцыя, вы гэта ўсур’ёз называеце урадам, ці ўсё ж-такі троліце?
  • Перамога хутка!
    04.02.2026
    Дзякуй вялікі Яемосці Святлане Ціханоўскай, што ўзгадніла намесніка міністрыні Яемосці Святланы Ціханоўскай вельміпаважанай чаліні Кабінэту Ўраду Яемосці Святланы Ціханоўскай Маргарыты Ворыхавай!

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць