Грамадства2424

«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША

Юрыдычныя асобы BYSOL PL FOUNDATION у Польшчы і BYSOL USA International Foundation у ЗША, якія раней ствараліся для стратэгічнага развіцця і ўстойлівасці Фонду салідарнасці «Байсол», цяпер не кантралююцца камандай фонду. Яны не былі перададзены камандзе і застаюцца пад кантролем былога заснавальніка Аляксея Стрыжака, паведамляецца на сайце «Байсола».

Андрэй Стрыжак. Фота: «Наша Ніва»

У «Байсоле» паведамляюць, што пасля ўнутранага крызісу, які скончыўся сыходам з арганізацыі Андрэя Стрыжака, было прынята прынцыповае рашэнне: ён мусіў перадаць заснавальніцкія паўнамоцтвы ва ўсіх трох юрыдычных асобах BYSOL — у Літве, Польшчы і ЗША. Пра гэта было паведамлена камандзе, публічна агучана і замацавана ў рашэннях дырэктарату і заснавальніка фонду.

Аднак жа, як сцвярджаецца, дамоўленасці былі выкананыя толькі ў дачыненні да літоўскай арганізацыі, а кіраванне польскай і амерыканскай засталіся ў руках Стрыжака. Сваю пазіцыю ён патлумачыў жаданнем пачаць уласную дзейнасць і перайменаваць гэтыя структуры, заявіўшы, што змяніў сваё рашэнне і не мае сродкаў для рэгістрацыі новых юрыдычных асоб.

Каманда Bysol, па яе словах, прапанавала кампенсаваць Стрыжаку выдаткі на стварэнне новай арганізацыі ў Польшчы, але ён адмовіўся і паведаміў, што ўжо пачаў працэс перайменавання існай польскай структуры.

Гэтую адмову ў Bysol лічаць грубым парушэннем ранейшых дамоўленасцяў. Маўляў, гэтыя юрыдычныя асобы не з’яўляюцца прыватнай уласнасцю Стрыжака. Яны ствараліся і развіваліся сумеснымі намаганнямі каманды, партнёраў і донараў, а ўсе фінансавыя выдаткі пакрываліся праз літоўскую юрыдычную асобу Bysol.

Андрэй Стрыжак пакінуў «Байсол» у верасні 2025 года пасля скандалу з дзікпікамі.

40‑гадовы Андрэй Стрыжак займаўся праваабарончай дзейнасцю з 2007 года. Сярод ягоных заслуг — арганізацыя гуманітарнай дапамогі пацярпелым ад вайны на Данбасе. Ён быў арганізатарам кампаніі ByCovid19 і ініцыятывы BY_help, а пасля сузаснавальнікам Фонду салідарнасці BYSOL, дапамога якіх дайшла да тысяч людзей. 

Каментары24

  • Бульбагум
    28.01.2026
    Синдром Долиной
  • Ну не
    28.01.2026
    А чаму ён мусіць йм перадаць? Можа самым трохі трэба папрацаваць?
  • user
    28.01.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце ўжо 37 градусаў. Так горача ніколі ў гісторыі не было6

Пад Уздой міліцыя разагнала выставу дрыфт-аўтамабіляў5

Дражэ M&M’s будуць выпускаць без штучных фарбавальнікаў, але зменшаць колькасць колераў

Лукашэнка паляцеў у Азію дзеля праектаў на дзясяткі мільёнаў даляраў16

Мінчанка Ірына ўрачыста атрымала грамадзянства Перу ФОТАФАКТ2

Сіноптык спрагназаваў, калі ў Беларусі спадзе спякота1

11 чалавек загінулі ў Францыі пры крушэнні прыватнага самалёта з медсёстрамі

Сабаленка патлумачыла, чаму некаторыя людзі думаюць, што яна сцерва14

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць