Свет1818

Дачка Ілана Маска стала тварам правакацыйнай кампаніі супраць штучнага інтэлекту

22‑гадовая Вівіян Уілсан, старэйшая дачка прадпрымальніка Ілана Маска, з якой ён не падтрымлівае адносін, стала галоўнай гераіняй новай рэкламнай кампаніі іспанскага моднага брэнду Desigual. Кампанія атрымала назву Born to Disobey («Народжаная не падпарадкоўвацца») і скіраваная супраць празмернага выкарыстання штучнага інтэлекту, піша Euronews.

Скрыншот з відэа Instagram Desigual

У адным з ролікаў Вівіян выкарыстоўвае робата замест падстаўкі для мяча ў гольфе, выгульвае яго на павадку і спрабуе навучыць вымаўляць назву брэнду Desigual. Робат увесь час дае збой, пасля чаго гераіня робіць выснову: некаторыя рэчы не трэба спрабаваць выпраўляць.

Стваральнікі кампаніі тлумачаць яе ідэю тым, што сучасны бунт — гэта не абавязкова барацьба з сістэмай. Часам, паводле іх меркавання, сапраўдным пратэстам становіцца адмова ўдзельнічаць у ёй і права заставацца сабой.

У інтэрв'ю Вівіян заявіла, што хацела выказаць сваё стаўленне да ўплыву ШІ на моду. Яна лічыць, што штучны інтэлект можа пазбаўляць працы таленавітых прадстаўнікоў творчых прафесій і негатыўна ўплываць на навакольнае асяроддзе.

Паводле яе слоў, мастацтва заснаванае на чалавечых эмоцыях і самавыяўленні, тады як ШІ, на яе думку, замяняе ўласную творчую задуму выкарыстаннем ужо наяўных вобразаў, формаў і колераў.

Скрыншот з відэа Instagram Desigual

Публічная крытыка штучнага інтэлекту набывае дадатковы сэнс праз адносіны Вівіян з яе бацькам. Як вядома, Ілан Маск актыўна развівае тэхналогіі ШІ і робататэхніку, у тым ліку гуманоіднага робата Optimus.

Вівіян нарадзілася ў 2004 годзе ў шлюбе Маска з Джасцін Уілсан. У 16 гадоў яна пачала гендарны пераход. Пасля паўналецця праз суд дзяўчына атрымала права ўзяць прозвішча маці і заявіла пра жаданне цалкам дыстанцыявацца ад бацькі. Маск, у сваю чаргу, публічна крытыкаваў дачку і сцвярджаў, што яна стала прыхільніцай woke-ідэалогіі.

Таму слоганы з рэкламнай кампаніі — «Ён створаны, каб падпарадкоўвацца. Я — не» і «Некаторыя рэчы не трэба выпраўляць» — успрымаюцца не толькі як крытыка ШІ, але і як магчымыя намёкі на асабісты канфлікт Вівіян з бацькам.

Асобную ўвагу прыцягнуў робат DESI84 з рэкламнага роліка. Ён нагадвае робата Optimus ад Tesla, што дадало кампаніі яшчэ адзін іранічны пласт.

Скрыншот з відэа Instagram Desigual

Раней Вівіян таксама публічна каментавала скандалы вакол бацькі. У прыватнасці, яна крытыкавала абмеркаванне дзіўнага жэсту Маска на інаўгурацыі Дональда Трампа і высмейвала спробы растлумачыць яго паводзіны аўтызмам.

Каментары18

  • Дарвін
    08.09.2026
    Ад таго што хлопчык лічыць сябе дзяўчынкай ён ёй не з'яўляецца. Вучыце базу біялогіі: у мужчын і жанчын ад нараджэння розініца на ўзроўні набору храмасом. Гэта закладзена генетычна пры нараджэнні і ніякі знешні навамодны "гендарны пераход" гэта не можа змяніць.
  • толькі грошы і нічога асабістага
    08.09.2026
    "асабісты канфлікт Вівіян з бацькам."
    як казаў станіслаўскі - не веру. мана-мана-мана. ,,нябёсная,,
  • .
    08.09.2026
    Гэта яго сын.

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць