Моды

Парадокс: брыльянты патаннелі ўдвая, а пярсцёнкі даражэюць. Чаму?

Цэны на брыльянты на сусветным рынку абваліліся да гістарычнага мінімуму, страціўшы 50% кошту за некалькі гадоў. Аднак спажыўцы ў ювелірных крамах бачаць зусім іншую карціну: упрыгажэнні з брыльянтамі толькі даражэюць. Чаму?

Вялікі брыльянт у атачэнні меншых камянёў на пярсцёнку з плаціны і золата. Ілюстрацыйнае фота. Фота: Chinnachart Martmoh / Vecteezy

Яшчэ дзесяць гадоў таму аднакаратны дыямент каштаваў каля васьмі тысяч даляраў. У 2020 годзе яго цана знізілася да 5,5 тысячы, а сёння такі камень можна знайсці за 4 тысячы даляраў. Эксперты прагназуюць далейшае падзенне.

Адна з галоўных прычын — распаўсюджанне лабараторных алмазаў. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць вырасціць алмаз за некалькі месяцаў. Па фізічных і хімічных уласцівасцях ён такі ж, як прыродны.

Пасля агранкі лабараторны алмаз становіцца брыльянтам, які на выгляд немагчыма адрозніць ад брыльянта з прыроднага алмазу. Нават дасведчанаму эксперту для вызначэння паходжання каменя патрэбнае спецыяльнае абсталяванне.

З 2020 года аптовыя цэны на брыльянты з лабараторных алмазаў знізіліся прыкладна на 74%. Калі тады карат каштаваў каля 3400 даляраў, то цяпер аднакаратны камень можна знайсці прыкладна за тысячу.

Чаму тады не таннеюць пярсцёнкі?

Здавалася б, падзенне кошту брыльянтаў павінна было прывесці да патаннення ўпрыгажэнняў. Але ў крамах адбываецца адваротнае: ювелірныя вырабы з брыльянтамі не толькі не патаннелі, але і падаражэлі, піша Rzeczpospolita.

Адна з прычын — інерцыя рынку. Як тлумачыць кіраўнік польскай ювелірнай кампаніі W.Kruk Лукаш Бернацкі, паміж закупам камянёў, вытворчасцю ўпрыгажэння і яго продажам праходзіць даволі шмат часу. Таму змены сусветных цэн даходзяць да кліента са спазненнем.

Але ёсць і больш істотная прычына. Патанненне брыльянтаў перакрываюць рост цэн на золата і падаражэнне працы.

У 2020 годзе унцыя золата каштавала прыкладна 1600—2000 даляраў, цяпер — каля 4300. У выніку чалавек, які купляе гатовае ўпрыгажэнне, падзення сусветных цэн на брыльянты фактычна не адчувае.

Не толькі ў золаце справа

Ёсць у гэтага рынку і яшчэ адна праблема — дэмаграфія. Маладыя пакаленні становяцца менш шматлікімі, а людзі радзей бяруць шлюб.

Адначасова слабее вядомая найперш у ЗША традыцыя, паводле якой мужчына павінен выдаткаваць на заручальны пярсцёнак некалькі месячных заробкаў. Гэтую норму ў свой час актыўна прасоўвала сама ювелірная індустрыя.

На фоне высокай колькасці разводаў усё менш будучых жаніхоў гатовыя на такія выдаткі. Лабараторныя брыльянты становяцца таннейшай альтэрнатывай натуральным.

Праўда, для інвестыцый такі камень пасуе горш. На другасным рынку брыльянты з лабараторных алмазаў рэзка губляюць у цане праз вялікую прапанову. Таму тым, хто разлічвае з часам перапрадаць упрыгажэнне, эксперты раяць выбіраць брыльянты з прыродных алмазаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі затрымалі дыверсанта, падазраванага ў атаках на энергасеткі Германіі20

Новая мадэль GPT-6 Astra проста ўзяла і прайшла ўсе 48 узроўняў капчы «Я не робат»2

Пад лавінай у Кабардзіна-Балкарыі загінулі 13 расійскіх спецназаўцаў5

Уіткафу і Кушнеру прапаноўвалі прыляцець у Беларусь і ехаць ва Украіну з Гомеля. Але яны не захацелі5

Венгрыя высылае адразу 10 расійскіх дыпламатаў. Такога раней не было1

«Гелі пераліваюць у розныя бутэлькі — ад ёгуртаў або ад кефіру». Як і што купляюць і прадаюць беларусы на польскім рынку ў Беластоку2

«Сотні курдаў расказваюць пра сувязь з дачкой прэм'ера Курдыстана. І толькі 1% заяў на прытулак ад мігрантаў у Брытаніі сапраўдныя»19

У Швецыі затрымалі беларуса — ён фатаграфаваў ахоўныя аб’екты. Там вырабляюць ракеты і боепрыпасы2

Анджаліна Джалі наведала баксёрскі клуб у Харкаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць