Грамадства88

Лукашэнка пра КНДР: Пад мудрым кіраўніцтвам вялікіх лідараў краіна дасягнула значных поспехаў

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына з Днём утварэння Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, паведамляе ягоная прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка і Кім Чэн Ын у Пхеньяне. Фота: Belarus Presidential Press Service via AP

Лукашэнка адзначыў, што пад мудрым кіраўніцтвам вялікіх лідараў [Кім Ір Сэна, Кім Чэн Іра і Кім Чэн Ына — НН], імёны якіх залатымі літарамі ўпісаны ў летапіс гісторыі, КНДР дасягнула значных поспехаў. Пра гэта пераканаўча сведчаць рост дабрабыту насельніцтва, павелічэнне тэмпаў вытворчасці і эканамічнага развіцця, падкрэсліў ён.

«Прыемна адзначыць актыўнае пашырэнне сувязяў Мінска і Пхеньяна. З асаблівай цеплынёй успамінаю афіцыйны візіт у вашу цудоўную сталіцу ў сакавіку 2026 года. Радуе, што ўсе дамоўленасці, дасягнутыя падчас плённых сустрэч, своечасова выконваюцца ў інтарэсах народаў нашых краін. Разлічваю на працяг канструктыўнага дыялогу», — гаворыцца ў віншаванні.

Каментары8

  • Indrid Cold
    09.09.2026
    Святовая сталіца метанфетаміну
  • Y
    09.09.2026
    Лепш бы мех бульбы туды накіраваў. Там былі б больш ўдзячныя бо ад сістэмнага недаедання паўночныя карэйцы маюць меньшы ўзрост чым іх паўднёвыя сародзічы. А некалі выглядалі аднолькава. Яшчэ нейкіх 70-80 гадоў таму.
    Паўночная Карэя - голад, галеча, рэпрэсіі.
    Паўднёвая Карэя - свабода, квітнеючая эканоміка, азіяцкі тыгр, адна з буйнейшых эканомік рэгіену, з шэрагам сусветна вядомых кампаній.
  • Лукашенке есть чему завидовать в КНДР
    09.09.2026
    Это собственное ядерное оружие и династическая традиция.
    Со вторым ещё может получиться.

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць