Грамадства11

Да вёскі пад Гроднам прыбілася знясіленае казуляня. У заапарку паказалі, што з ім цяпер ВІДЭА

Два з паловай месяцы таму ў адной з вёсак Гродзенскага раёна знайшлі маленькае бездапаможнае казуляня. Яго перадалі ў Гродзенскі заапарк, і цяпер яго супрацоўнікі паказалі відэа свайго маленькага падапечнага, які за апошнія месяцы прыкметна падрос і набраўся сіл.

Скрыншот з відэа

Казуляня трапіла ў заапарк каля двух з паловай месяцаў таму. Жыхары вёскі знайшлі яго аднаго і моцна знясіленага. Спачатку людзі не сталі забіраць малое, чакаючы, што за ім вернецца маці. Але гэтага не адбылося, таму пра знаходку паведамілі спецыялістам інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У заапарку ў жывёлы дыягнаставалі моцнае знясіленне і дыстрафію, а таксама выявілі вялікую колькасць кляшчоў — спецыялісты знялі з казуляняці больш за 100 паразітаў.

З-за атрафіі мышцаў ногі малога выварочваліся, а самі канечнасці былі вельмі тонкімі. Таму яму далі мянушку Пруцік.

Ветэрынары штодня сачылі за станам казуляняці і распрацавалі для яго індывідуальную праграму аднаўлення. Малому правялі курс вітамінаў, амінакіслот і мінералаў.

Цяпер Пруцік значна падрос і стаў мацнейшым. Казуляня ўпэўнена стаіць на нагах і мае добры апетыт. Але спецыялісты працягваюць яго рэабілітацыю.

Каментары1

  • Жвір
    08.09.2026
    Класна. :)

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў16

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?19

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам19

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў16

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць