Былы галоўны трэнер БАТЭ і маскоўскага ЦСКА Віктар Ганчарэнка прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі. Пра гэта паведамляе інсайдарскі канал «Инсайды от Карпа».

Паводле інфармацыі канала, спецыяліст узгадніў кантракт з АБФФ да снежня 2027 года з месячным заробкам 20 тысяч еўра.
У трэнерскі штаб Ганчарэнкі ўвойдзе Аляксандр Ермаковіч — ён пакінуў пасаду галоўнага трэнера брэсцкага «Дынама», каб далучыцца да працы ў нацыянальнай зборнай.
Віктар Ганчарэнка вернецца з адпачынку 20 снежня і пасля гэтага падпіша дамову з федэрацыяй, сцвярджае расійскі канал.
Віктар Ганчарэнка — адзін з самых вядомых беларускіх трэнераў. Ягоная кар’ера пачыналася ў барысаўскім БАТЭ, з якім ён некалькі разоў станавіўся чэмпіёнам краіны і выводзіў клуб у групавы этап Лігі чэмпіёнаў.
Пасля поспехаў у Беларусі ён працаваў у Расіі, узначальваў ЦСКА, «Краснадар», «Кубань», «Уфу», «Урал», «Пары НН».
-
Латвійская тэнісістка будзе выступаць за Беларусь, у яе 808‑е месца ў рэйтынгу
-
«Мне здавалася, што жыццё заканчваецца, а ў яго ў 70 гадоў было поўна планаў». Чэмпіёнка свету па фрыстайле Раманоўская пра Казеку
-
Крысціна Ціманоўская і Марыя Жодзік здабылі медалі на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Каментары
Плюс для яго толькі у выглядзе зарплаты памерам у 20.000