Культура

У Фарным касцёле ў Гродне пасля маштабнай рэстаўрацыі адкрылі адзін з барочных алтароў

На выхадных адбылося ўрачыстае адкрыццё алтара Маці Божай Нястомнай Дапамогі — аднаго з трынаццаці алтароў храма, які з’явіўся тут яшчэ пры будаўніцтве касцёла ў канцы XVIII стагоддзя і з таго часу ні разу не рэстаўраваўся.

Адноўлены бакавы алтар Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Фота: grodnoplustv.by

Праца над аднаўленнем алтара ў кафедральным касцёле Святога Францішка Ксаверыя цягнулася паўтара года. Каб выратаваць канструкцыю, майстрам прыйшлося разабраць яе па кавалачках да самай асновы. Галоўнымі ворагамі драўлянага шэдэўра сталі час, вільгаць і шкоднікі.

Як адзначыў мастак-рэстаўратар Елісей Лёля, праца была карпатлівай, амаль ювелірнай.

«Там і жучок паеў дрэва, і недзе цвіль, грыбок. Дзесьці бралі дошку, а яна ў руках літаральна развальвалася. Прыйшлося некаторыя элементы замяніць, некаторыя — умацаваць, пераклеіць кожную дошчачку, кожны сантыметр алтара перабраць».

Працэс мантажу алтара пасля рэстаўрацыі. Скрыншот відэа АНТ

Асобная ўвага была нададзена алтарнаму абразу Маці Божай Нястомнай Дапамогі, якому ўжо больш за сто гадоў. Для рэстаўрацыі яго ўпершыню знялі з алтара і перанеслі ў спецыяльна абсталяваную майстэрню ў сутарэннях касцёла. Абраз ачысцілі ад забруджвання, умацавалі пашкоджаны вільгаццю грунт і нанеслі пазалоту найтанчэйшым пластом сусальнага золата 999 пробы.

Рэстаўрацыя абраза Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Фота: grodnoplustv.by

Мастак-рэстаўратар Мікалай Лёля падкрэсліў, што галоўнай задачай было не ўнесці нічога новага, а захаваць аўтэнтычнасць:

«Галоўнае — захаваць старое, не нашкодзіць. Каб не атрымаўся зусім іншы абраз, не ўнесці свайго. А захаваць тое, што было, трохі панавіць, дапусцім, пазалоту. Па жывапісе зрабілі таніроўкі, бо дзесьці былі страты — але гэта вінаваты час».

Неабходнасць маштабнай рэстаўрацыі ўсяго Фарнага касцёла, якая сістэматычна вядзецца ўжо каля 20 гадоў, прадыктавана наступствамі Другой сусветнай вайны. Доўгі час храм стаяў без вокнаў і дзвярэй, праз што інтэр'еры моцна пацярпелі ад вільгаці.

Дэталь адрэстаўраванага алтара Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Фота: grodnoplustv.by

Пробашч касцёла ксёндз Ян Кучынскі распавёў, што наперадзе яшчэ шмат працы, бо «рэха вайны» адчуваецца дагэтуль:

«Вось у нас засталося яшчэ рэха вайны, так скажам. Напрыклад, акно, якое было калісьці часова зроблена — проста задзелалі дзірачку, і гэта засталося па сёння. Тое ж самае на алтары: мы бачым арабеску з левага боку — толькі некаторыя дэталі засталіся, з правага боку яе ўвогуле няма. Гэта трэба будзе рабіць усё нанава».

Сёння адноўлена ўжо 8 з 13 алтароў храма. Наступным этапам стане выратаванне алтара Святога Казіміра, які знаходзіцца ў крытычным стане.

Найбольш складаным у аднаўленні будзе алтар Святога Казіміра, які знаходзіцца ў крытычным стане. Скрыншот відэа АНТ

«Больш за ўсё працы нас чакае на алтары Святога Казіміра. Ён знаходзіцца ў стане крытычным: мы бачым трэснутыя дошкі, трэснутыя скульптуры. Гэта ўсё развалілася ды так і засталося, ніхто яго не чапаў 80 гадоў», — кажа ксёндз Ян Кучынскі.

Адноўлены алтар Маці Божай Нястомнай Дапамогі стаў падарункам вернікам і турыстам да будучага юбілею — у снежні гродзенскі Фарны касцёл адзначыць сваё 320-годдзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

Прафесія гэтага беларуса — пужаць людзей. Ён расказаў, што трэба рабіць і колькі за гэта плацяць2

Што навукоўцы могуць высветліць дзякуючы падзенню ступені ракеты SpaceX на Месяц3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць