Грамадства2424

Лукашэнка ў Амане ўжо цэлы дзень, але мясцовыя ведамствы і СМІ пра гэта маўчаць

Неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі «Пул Первого» паведаміў пра яго прыбыццё ў Маскат 28 лістапада каля 19:30 па мінскім часе (каля 20:30 па мясцовым), аднак да гэтага часу ніякай дадатковай інфармацыі пра ход «працоўнага візіту» не з'явілася ні ў беларускіх дзяржаўных, ні ў аманскіх СМІ, заўважыла выданне «Позірк».

Здымак, якім прэс-служба Лукашэнкі праілюстравала паведамленне пра яго прыбыццё ў Аман 29 лістапада

У паведамленні «Пула Первого» было заяўлена, што госця з Беларусі ў аэрапорце сустрэў прэзідэнт Аманскага інвестыцыйнага агенцтва Абдульсалам Аль Муршыдзі. Аднак рэсурсы гэтага ведамства ні пра гэта, ні пра візіт Лукашэнкі ў краіну ў цэлым не згадваюць.

Адсутнічае інфармацыя пра яго прыбыццё таксама на сайтах МЗС Амана, манаршай канцылярыі. У ключавых СМІ — Oman News Agency, Al Watan, Oman, Times of Oman, Oman Daily Observer, Muscat Daily, Oman Tribune — няма ніякай інфармацыі, якая б тычылася актыўнасці Лукашэнкі ў Амане ці хаця б фіксавала яго знаходжанне ў краіне.

Прэс-служба Лукашэнкі 29 лістапада распаўсюдзіла толькі тры паведамленні — віншаванне ад імя Лукашэнкі на адрас прэзідэнта Палесціны Махмуда Абаса з Міжнародным днём салідарнасці з палесцінскім народам, а таксама спачуванні: прэзідэнту Інданезіі Прабова Субіянта — у сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку залеваў і апоўзняў на востраве Суматра, каралю Тайланда Маху Вачыралангкорну — у сувязі з ахвярамі ў выніку паводак.

Напярэдадні было заяўлена, што Лукашэнка ў рамках візіту ў Аман мае намер «прадметна абмеркаваць» з султанам Хайсамам бін Тарыкам аль Саідам «практычныя крокі ў развіццё раней дасягнутых дамоўленасцяў і рэалізацыі сумесных праектаў у розных сферах».

Лукашэнка вылецеў у Аман з М'янмы, куды прыбыў з двухдзённым афіцыйным візітам 27 лістапада — адразу ж пасля саміту Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, які прайшоў у Кыргызстане. Паведамлялася, што далей ён мае намер наведаць краіны Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі.

Каментары24

  • Дзікпікавіч
    29.11.2025
    Палкоўніка ніхто ждзёт, палкоўніку ніхто не пішэт
  • heh
    29.11.2025
    Готовят некролог?
  • Шпіц першага
    29.11.2025
    Адпачывае апасля 2 цяжкіх візітаў: туземцы прымусілі беларускую мову слухаць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць