Грамадства11

Міжнародная арганізацыя працы патрабуе ад уладаў Беларусі вярнуць пашпарты вызваленым лідарам прафсаюзаў

Адміністрацыйная рада Міжнароднай арганізацыі працы разгледзела становішча з правамі працоўных у Беларусі і прыняла рашэнне, у якім патрабуе, каб беларускія ўлады вярнулі пашпарты ўсім вызваленым 11 верасня з турмы і дэпартаваным з краіны лідарам і актывістам незалежных прафсаюзаў, піша «Радыё Свабода».

Аляксандр Ярашук на прэс-канферэнцыі на другі дзень пасля вызвалення. 12 верасня 2025 год. Фота: «Наша Ніва»

Пра гэта паведаміў у фэйсбуку старшыня Кангрэса незалежных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, які пасля вызвалення быў таксама прымусова вывезены ў Літву. Ён адзначыў, што прадстаўніца Беларусі пры аддзяленні ААН ў Жэневе Ларыса Бельская не чакала такіх вынікаў і настойвала на перагаласаванні, калі іх убачыла.

Ярашук нагадаў, што ў свой час Беларусь атрымала найстражэйшае пакаранне, прадугледжанае статутам МАП — прымяненне параграфа 33, які за ўсю гісторыю арганізацыі выкарыстоўвалі толькі адносна М’янмы і Беларусі. Пры гэтым беларускія ўлады адмовіліся ад дыялогу са спецыяльным пасланнікам МАП і не выканалі патрабаванняў гэтага параграфа. Большасць членаў Адміністрацыйнай рады МАП крытычна ацаніла дзеянні беларускага боку, у той час як прадстаўнік урада Беларусі абвінаваціў МАП у прадузятасці.

Рашэнне, у якім адным з галоўных пунктаў абазначана вяртанне пашпартоў Аляксандру Ярашуку і іншаму прафсаюзнаму лідару Генадзю Фядынічу і аднаўленне ім пенсійных выплат, падтрымалі 40 краін, дзве прагаласавалі супраць, а дзевяць устрымаліся.

Цяпер улады Беларусі павінны паведаміць пра выкананне патрабаванняў на наступным пасяджэнні Адміністрацыйнай рады ў сакавіку 2026 года.

11 верасня ўлады вызвалілі 52 чалавекі пасля сустрэчы Лукашэнкі з амерыканскай дэлегацыяй, але ўсіх іх прымусова вывезлі ў Літву без пашпартоў — толькі з даведкамі, падпісанымі чыноўнікам МУС Аляксеем Бегуном.

Каментары1

  • Скептик
    28.11.2025
    Не ответят даже.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі33

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць