Грамадства44

Вызвалілі прафсаюзнага лідара Аляксандра Ярашука

Сярод палітвязняў, вызваленых 11 верасня — 73-гадовы прафсаюзны лідар Аляксандр Ярашук.

Аляксандр Ярашук

Аляксандр Ярашук — старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, які аб'ядноўваў некалькі незалежных прафесійных саюзаў: Свабодны прафсаюз Беларускі (СПБ), Свабодны прафсаюз металістаў (СПМ), Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) і Беларускі незалежны прафсаюз (БНП).

Ярашук нарадзіўся ў Камянецкім раёне, працаваў у сельскай гаспадарцы, да 1991 года працаваў у розных гаспадарках Брэсцкай вобласці.

У 1991 годзе стаў загадчыкам аддзела аграрнай палітыкі ЦК КПБ, затым — намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання (1991—1996). У 1996—1998 быў першым намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама, у 1998—1999 — старшынёй абласнога камітэта прыродных рэсурсаў.

З 1999 года ўзначальваў прафсаюз работнікаў АПК у складзе ФПБ. У 2001 годзе спрабаваў балатавацца на прэзідэнта, але не быў зарэгістраваны.

З 2002 года быў старшынёй Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, у 2011 годзе абраны ў Адміністрацыйны савет Міжнароднай арганізацыі працы.

19 красавіка 2022 года дома ў Ярашука і на ягонай працы прайшлі вобшукі, яго затрымалі і змясцілі ў СІЗА. Спачатку прафсаюзнага дзеяча абвінавацілі па арт. 342 КК (групавыя дзеянні, што парушаюць грамадскі парадак), пазней — па арт. 361 (заклікі да санкцый).

20—26 снежня 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе адбыўся суд, дзе Ярашук атрымаў 4 гады калоніі агульнага рэжыму. У сакавіку 2023 г. яго перавялі ў магілёўскую турму № 4, пасля — у калонію № 17 у Шклове.

Каментары4

  • Барадзед
    11.09.2025
    Свободные профсоюзы нам нужны. Профсоюзы не смотря ни на что каким-то образом обеспечивают реализацию прав персонала предприятий и потенциально реализацию в том числе политических прав и свобод, являясь "дверью" в политику государства.
  • Барадзед
    11.09.2025
    Профсоюзы капут, как скажете, так и будет, вам ведь сам гражданин США руку пожал.
  • Профи
    11.09.2025
    Барадзед, Нужны. Но в Беларуси их почти никогда не было.

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль5

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі патануў у ванне былы намеснік міністра юстыцыі9

ЗША настойваюць, каб у новай дамове аб кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі акрамя Расіі быў і Кітай

Ціханоўская шукае ў Варшаве касметолага і трэнера па боксе31

Трамп адкрыта выказаў падтрымку Віктару Орбану на выбарах4

Форма зборнай Гаіці выклікала сапраўдны фурор на Зімовых Алімпійскіх гульнях. Але яе ледзь не забаранілі2

Еўракамісія прадставіла прапановы па 20‑м пакеце санкцый супраць Расіі. Яго маюць прыняць да гадавіны вайны

Калеснікава падзякавала за падтрымку і кілаваты цеплыні і святла, якія яны адчула ў апошнія дні12

«Гэта ж махінацыя». Беларуска дапамагла сяброўцы зрабіць польскую візу і атрымала галаўны боль з банкам5

Франак Вячорка і Аляксандр Дабравольскі пераязджаюць у Варшаву разам з Ціханоўскай26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль5

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць