Усяго патроху77

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Тыдзень таму ўпершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі ў Валожыне правялі старажытны яўрэйскі абрад падпісання шлюбнай дамовы — ктубы. Удзельнікамі стала пара з Мінска Эяль і Абігаль. Аказалася, што нявеста — тая самая Асоль Слівец, маці пецярых дзяцей.

У 2024 годзе ў Валожыне пасля маштабнай рэканструкцыі быў адкрыты ешыбот (ешыва). Сёлета ў студзені тут адбыўся старажытны яўрэйскі абрад падпісання ктубы, або шлюбнай дамовы, які з’яўляецца адной з найважнейшых частак вясельнай цырымоніі.

На падпісанне ў Валожын прыехала пара з Мінска — Эяль і Абігаль, шматдзетныя бацькі, саюз якіх быў афіцыйна зарэгістраваны дзяржавай. Аднак да моманту падпісання шлюбнай дамовы як факта ўсведамлення духоўнай роднасці спатрэбіліся гады.

Фанаты фрыстайла пазналі ў нявесце Абігаль вядомую фрыстайлістку Асоль Слівец.

Асоль неаднаразова прадстаўляла Беларусь на Алімпійскіх гульнях. У 2002 годзе Слівец заняла трынаццатае месца, у 2006‑м — пятае, а ў 2010‑м — чацвёртае.

У 2011 фрыстайлістка вырашыла прадстаўляць на міжнародных стартах ужо іншую краіну. Асоль разам з братам Цімафеем перабралася жыць і працаваць у Сочы, стала грамадзянкай Расіі. У складзе расійскай каманды яна выступала да 2014 года. Тады на апошняй сваёй Алімпіядзе Асоль заняла дванаццатае месца.

Скончыўшы спартыўную кар'еру, фрыстайлістка вярнулася ў Беларусь і пачала працаваць як трэнерка.

Шмат гадоў Асоль пражыла ў шлюбе з Сяргеем Мініным, галоўным трэнерам нацыянальнай каманды па канькабежным спорце. У пары нарадзілася тры сыны, яшчэ адну дзяўчынку яны ўзялі з дзіцячага дома.

У інтэрв'ю спартсменка не раз дзялілася сакрэтамі свайго сямейнага шчасця — распавядала, як будаваць адносіны з мужам і выхоўваць чацвярых дзяцей.

Асоль Слівец з дзецьмі. Фота: сацсеткі

У 2023 годзе «Трыбуна» даведалася, што знакамітая спартсменка падала ў суд Маскоўскага раёна Мінска, каб спагнаць аліменты на ўтрыманне дзяцей з Сяргея Мініна.

Асоль Слівец з першым мужам Сяргеем Мініным і іх дзецьмі. Фота: «Камсамольская праўда»

У лютым 2025 года Асоль яшчэ раз стала маці — яна нарадзіла сына, і цяпер у яе сям'і пяцёра дзяцей (старэйшаму сыну ўжо 17 гадоў).

Новага мужа завуць Аляксандр (ці Эяль).

Асоль Слівец з дзецьмі і новым мужам Аляксандрам. Фота: сацсеткі

Каментары7

  • Омг
    07.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • 453543
    07.02.2026
    Ну што, цяпер у мiкву - i за шостым.
    У нас зпрадвек высока цанiлiся зяцi габрэi. Цанiлiся таму, што яны заусёды былi добрымi сямьянiнамi. А што яшчэ трэба было добрай дзяучыне для шчасця?
    А усё гэта таму, што Тора i Талмуд патрабуюць ад мужа любiць i паважаць сваю сямью i сваю жонку. Жанчына ж, па габрэйскiм законам, не прынiжана, яна мае не меньшыя правы, чым муж. Тут нават сэкс рэгулюецца. Напрыклад, па Торы, муж абавязаны не меней двух разоу у нядзелю "радаваць" жонку. I гэта па ЗА-КО-НУ, i нiякiх адмазак "мы тут з сябрамi ..."!!!
    Штой та я тут разыйшоуся. Карацей кажучы - ВIНШУЮ са шлюбам i вяртаннем да каранёў.
  • Filipp
    07.02.2026
    453543, "Напрыклад, па Торы, муж абавязаны не меней двух разоу у нядзелю "радаваць" жонку"©
    Няма такога пра "два разы ў тыдзень", ёсць абавязак аплодатварыць жонку.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць