Грамадства5858

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай

Дэмакратычная лідарка сёння выступіла на слуханнях у Каардынацыйнай радзе.

«Я не назаву ніякіх такіх глабальных палітычных памылак, бо мы працавалі ў вельмі абмежаванай прасторы, і ніхто ніколі не ведае, што будзе памылкай, што — не, калі ты гэта не паспрабуеш», — заявіла беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская 7 лютага ў Варшаве, адказваючы на пытанні падчас слуханняў у Каардынацыйнай радзе, паведамляе «Позірк».

Разам з тым палітык назвала памылкай план «Перамога» (стварэнне сеткі актывістаў, якія ў пэўны момант атрымалі б інструкцыю для актыўных дзеянняў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі). Палітык канстатавала, што на гэты план «было ўскладзена шмат чаканняў», але яны не спраўдзіліся.

Сярод «палітычных ці грамадскіх» памылак Ціханоўская назвала тое, што, «магчыма, недапрацавалі з літоўскім грамадствам».

«Мы думалі, што літоўцы ўсё ведаюць, літоўцы ўсё разумеюць, і тыя наратывы, якія прасоўваюць некаторыя парламентарыі і ўзмацняюцца прапагандысцкімі наратывамі, не працуюць. А яны ўвесь гэты час працавалі», — адзначыла дэмлідар.

Паводле яе слоў, наратыў пра так званы «ліцвінізм» стаўся прычынай таго, што «літоўцы ў Літве пачалі ставіцца да беларусаў крышку негатыўна».

«Мы, канешне, увесь гэты час спрабавалі гэта выраўняць, праводзілі шматлікія і круглыя сталы, і кансультацыі, і публічна выступалі ў медыя. Але ж не хапіла нашых рэсурсаў, каб змагацца з гэтай вялікай прапагандыцскай машынай», — прызнала палітык.

Яшчэ адной памылкай, «за якую не адказныя палітычныя структуры», Ціханоўская лічыць тое, што ў беларускім грамадскім руху некаторыя дыскусіі становяцца публічнымі сваркамі. Гэта, паводле яе меркавання, уплывае на агульны настрой, бо «больш увагі канцэнтруецца вакол нейкіх там дробных канфліктаў паміж арганізацыямі ці асобамі».

«Мы губляем фокус. І, вядома, я хацела б, каб мы не гублялі нашую мэту і канцэнтравалі нашу энергію не вакол спрэчак, а вакол працы», — падсумавала дэмлідар.

Пра стварэнне плана «Перамога» стала вядома ў 2021 годзе. Удзельнікам плана, якія хочуць працягваць барацьбу з рэжымам Лукашэнкі, аб’яднанне «Байпол» абяцала разаслаць мабілізацыйныя прадпісанні пра канкрэтныя дзеянні. Меркавалася, што пратэсты ў рамках плана будуць насіць актыўны характар. У жніўні 2025 года «Байпол» абвясціла пра закрыццё плана да «асобнага распараджэння».

Каментары58

  • Глядач
    07.02.2026
    Ціханоўская яшчэ сказала, што ЕГУ (Еўрапейскі Гуманітарны ўніверсітэт) больш не беларускі, а літоўскі.
  • Сыходзь
    07.02.2026
    Такія “памылкі” спрычыніліся дп суцэльнага недаверу да дэмакратычнага руху. Павінна панесці адказнасць і сысці, каб іншыя паспрабавалі аднавіць зганьбленае. Бяз гэтага веру немагчыма аднавіць!
  • Пеця
    07.02.2026
    Цiкава, а чаму пазьняк актыўна прасоўваў гэты плян пра тэлеграм. Вось жа дзе ўжо вiдаць падлоўлены

Цяпер чытаюць

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай1

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай

Усе навіны →
Усе навіны

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца10

У Кіеве адбылася перастрэлка паміж СБУ і вайскоўцамі ГУР. Ёсць параненыя17

У мінскім спальным раёне нанеслі на асфальт такую разметку, каб яе было немагчыма не заўважыць2

Маці знайшла ў сына і выкінула чужы вэйп. За гэта хлопчыка абстралялі з пнеўматыкі3

Прэзідэнт Літвы ішоў з крамы і захапіўся выступам беларускага вулічнага музыканта30

«Белавія» запускае код-шэрынг з расійскай Red Wings — рэйсы дзвюх кампаній можна будзе купіць адным білетам2

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

«Прыязджаю — возера няма». У Лагойскім раёне за два дні знік вадаём

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай1

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць