Свет

Кіраўнік МЗС Ірана расказаў, якім будзе адказ на атаку ЗША

У выпадку нападу з боку ЗША Іран нанясе ўдары па амерыканскіх базах у суседніх краінах Персідскага заліва, заявіў кіраўнік Міністэрства замежных спраў Ірана Абас Арагчы ў інтэрв’ю Al Jazeera пасля перамоў з Вашынгтонам у Амане.

Фота: Morteza Nikoubazl/NurPhoto via Getty Images

«Калі Іран падвергнецца нападу, мы ўдарым па амерыканскіх базах у рэгіёне», — сказаў ён.

Пры гэтым Арагчы падкрэсліў, што такая атака не будзе нападам на суседнія краіны, паколькі існуе розніца «паміж нападам на базы і нападам на суседнія дзяржавы». Ён дадаў, што рызыка вайны існуе, і Іран гатовы да любога сцэнару.

Напярэдадні ў Маскаце адбыліся ўскосныя перамовы Ірана і ЗША пры пасярэдніцтве Амана. Арагчы назваў іх «добрым стартам», паведаміўшы пра абмен пунктамі гледжання ў «пазітыўнай атмасферы», але адзначыў, што працяг залежыць ад «кансультацый у нашых сталіцах».

У той жа час бакі дамовіліся пра прадаўжэнне перамоўнага працэсу, аднак фармат і даты наступных раўндаў будуць вызначаныя падчас далейшых кансультацый пры пасярэдніцтве кіраўніка МЗС Амана Бадра аль-Бусаіды.

Арагчы паведаміў, што праведзеныя перамовы тычыліся выключна ядзернай праблемы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць