Здарэнні22

«Пажаўцелі скура і вочы». Жанчына з-пад Гродна атруцілася грыбамі

Жыхарка аграгарадка Путрышкі атруцілася смажанымі свінушкамі. Але па медыцынскую дапамогу пацярпелая звярнулася толькі праз тыдзень — пасля таго як у яе пажаўцелі вочы і скура. Жанчыну тэрмінова шпіталізавалі.

Пенсіянерка атруцілася свінушкамі — у народзе гэтыя грыбы таксама называюць «кабылкамі». Паводле слоў медыкаў, пацярпелая спачатку іх адварыла, а потым пасмажыла.

— На працягу тыдня ў жанчыны назіраліся агульная слабасць, ваніты, але па медыцынскую дапамогу яна не звярнулася, — распавялі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 4. Гродна».

На працягу тыдня пенсіянерка займалася самалячэннем, а прычынай усё ж звярнуцца да дактароў сталі боль у жываце, пажаўцелая скура і вочы. Жанчыну тэрмінова шпіталізавалі. Рэч у тым, што таксін, які змяшчаецца ў грыбах, назапашваецца ў арганізме і разбурвае пячонку і ныркі.

Каментары2

  • Андрусь
    28.11.2025
    У нас на Палессі "грыбы" - гэта толькі белыя. А гэта ў нас увогуле не збіраюць і кажуць на іх "вужаўкі нейкія".
  • Федзя
    28.11.2025
    Ой гэтыя грыбаеды

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць