Свет22

У ГУР падзякавалі амерыканцам за вызваленне зняволеных украінцаў і адзначылі «канструктыўную пазіцыю кіраўніцтва Беларусі»

Прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Андрэй Юсаў падзякаваў усім датычным да вяртання 31 украінца з Беларусі і запэўніў, што праца па вызваленні ўкраінскіх грамадзян з палону будзе працягвацца, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Вызваленыя ўкраінцы выходзяць з аўтобуса. Фота: Суспільне

«Хацеў бы асобна падкрэсліць і аддзячыць вядучую ролю Злучаных Штатаў Амерыкі і прэзідэнта Дональда Трампа. Адзначыць варта асобна канструктыўную пазіцыю кіраўніцтва Беларусі, бо нашы грамадзяне сёння дома, жывыя і ім аказваецца дапамога», — сказаў Андрэй Юсаў у эфіры тэлемарафона 22 лістапада.

Асобна ён падзякаваў

«спецпасланніку ЗША ў Беларусі Джону Коўлу, намесніку памочніка дзяржсакратара ЗША па пытаннях Еўропы Крыстаферу Сміту за працу па вяртанні вайскоўцаў і цывільных украінцаў з тэрыторыі Беларусі, і — што важна — з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі: гэтая праца будзе прадаўжацца».

«Мы, безумоўна, не завяршаем гэты кейс, таму што нам трэба вяртаць сваіх», — растлумачыў ён.

Паводле інфармацыі Андрэя Юсава, вызваленыя ўкраінцы ўтрымліваліся ў Беларусі ў розных умовах, частцы з іх пагражалі працяглыя тэрміны зняволення.

«Пераважна гэта людзі, якія ўтрымліваліся за праўкраінскую пазіцыю, абвінавачваліся ў дапамозе і садзейнічанні Украіне», — сказаў ён.

Сярод вызваленых ёсць жыхары часова акупаваных тэрыторый, цяжкахворыя, у прыватнасці на анкалогію.

Пра памілаванне Аляксандрам Лукашэнкам і вызваленне з беларускіх турмаў 31 зняволенага грамадзяніна Украіны стала вядома сёння, 22 лістапада. Гэта жанчыны і мужчыны, затрыманыя на тэрыторыі Беларусі і прысуджаныя да розных тэрмінаў зняволення — ад 2 да 11 гадоў. Узрост самай маладой вызваленай украінкі — 18 гадоў, найстарэйшаму — 58 гадоў.

Персанальна пакуль дакладна вядома толькі пра вызваленне 18‑гадовай Марыі Місюк.

Каментары2

  • М
    22.11.2025
    Трэба было ня проста падзякаваць, а сказаць: вельмі паважанаму, шаноўнаму, моцнаму, магутнаму прэзыдэнту Беларусі. Адразу ж пачаўся бы аргазм у лукі, трумпа і зямы.
  • Пакуль Беларусь на Маскоўскай мове , не якой дэмакратыі быць не можа
    23.11.2025
    М, пры гэтым колькі з нас адвялі сваіх дзяцей ў Беларускія класы 8 % ? Пакуль Беларусь на Маскоўскай мове на Маскоўскіх - Азіяцкіх наратывах , не якой дэмакратыі ў Беларусі быць не можа. Сёння Беларусь можа існаваць толькі як Васалітэт

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь3

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне распрацавалі тэхналогію для знішчэння расійскіх «Бандэроляў»

Вызначылі правілы для дзейнасці дабрачынных фондаў, якія збіраюць грошы на лячэнне

Пад Барысавам паранілі яшчэ аднаго мядзведзя. Людзей просяць не хадзіць у лес10

Наталля Адамовіч захоўвала ўнікальныя рэцэпты гарадской беларускай кухні. Вам канечне захочацца таксама гэта згатаваць1

У Віцебску пара занялася сэксам на капоце машыны на вачах школьнікаў і ўладальніка аўто12

Сталі вядомыя дэталі перамоў з Уіткафам і Кушнерам у Кіеве3

У Купалаўскі тэатр узялі новую актрысу. Таксама з Расіі14

У Польшчы праз беларускіх птушак падымалі ў паветра вайсковы верталёт5

Беларус вырасціў гіганцкі кавун вагой 42 кг і правёў яго дэгустацыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь3

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць