Вольга Гапеева ўклала і пераклала анталогію нерыфмаванай паэзіі для дзяцей
Выдавецтва Skaryna Press анансавала выхад незвычайнай кнігі для дзяцей — анталогія нерыфмаванай паэзіі «На пухнатых лапках», укладальніцай, перакладчыцай і ілюстратаркай якой выступіла Вольга Гапеева.

Кніга мае выйсці 27‑га лістапада, але сігнальныя асобнікі можна будзе пагартаць на фестывалі «Прадмова» ў Варшаве, што пройдзе 21‑24 лістапада, піша bellit.info.
У кнігу ўвайшлі пераклады твораў розных часоў з ангельскай, японскай, нямецкай, гішпанскай і іншых моў.
Нерыфмаваныя вершы — добры антыдот таму страху, які многія дарослыя выпрацавалі да паэзіі, бо лічаць яе занадта рамантычнай ці складанай для разумення справай..
«На пухнатых лапках» — першая анталогія нерыфмаванай паэзіі для дзяцей, якая выходзіць па-беларуску. Тут сабраны вершы аўтарак і аўтараў з розных краін і розных часоў. Некаторыя творы былі адмыслова напісаны для дзяцей, іншыя, магчыма, не задумваліся такімі, але іхняя тэматыка робіць іх зразумелымі для малых чытачоў, пашыраючы кругагляд дзяцей у свеце паэтычнага слова.
Вольга Гапеева — паэтка, мыслярка, перакладчыца. Лаўрэатка міжнародных літаратурных прэмій. Яе творы перакладзеныя больш чым на 15 моваў свету. З 2019 года жыве ў Аўстрыі і Нямеччыне, піша па-беларуску і па-нямецку.
Замовіць кнігу можна ўжо цяпер на сайце выдавецтва. Кніга выйшла ў рамках акцыі «33 кнігі для іншай Беларусі».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары