Свет99

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа

Дэмакраты з Камітэта па наглядзе Палаты прадстаўнікоў ЗША апублікавалі тры новыя электронныя лісты, датычныя справы фінансіста і асуджанага педафіла Джэфры Эпштэйна. З іх вынікае, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп нібыта ведаў пра ягоныя злачынствы.

Дональд Трамп, ягоная жонка (тады яшчэ будучая) Меланія, Джэфры Эпштэйн і Гіслейн Максвел. Люты 2000 года. Фота: Davidoff Studios / Getty Images

Адзін з гэтых лістоў Эпштэйн адправіў у лютым 2011 года сваёй сяброўцы, свецкай ільвіцы Гілейн Максвел.

«Я хачу, каб ты зразумела, Трамп — сабака, які не забрахаў. [Імя ахвяры] правяла некалькі гадзін у маім доме з ім», — нібыта напісаў у тым лісце Эпштэйн. Максвел яму адказала: «Я думала пра гэта…»

Два іншыя лісты адрасаваныя выдаўцу Эпштэйна Майклу Вульфу. У адным з іх Эпштэйн сцвярджае, што Трамп, «вядома ж, ведаў» пра тое, што ён і Максвел заваблівалі ў прастытуцыю дзяўчат, якія працавалі ў клубе Трампа «Мар-а-Лага».

Сам прэзідэнт ЗША пакуль не каментаваў публікацыю, аднак увогуле ён катэгарычна адмаўляе, што ведаў пра злачынствы Эпштэйна і быў звязаны з імі.

У Белым доме лісты назвалі спробай ачарніць Трампа.

«Дэмакраты выбарачна злілі электронныя лісты ліберальным СМІ, каб стварыць хлуслівую версію падзей і ачарніць прэзідэнта Трампа», — заявіла прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт.

«Неназваная ахвяра, згаданая ў гэтых электронных лістах, — гэта нябожчыца Вірджынія Джуфрэ, якая неаднаразова заяўляла, што прэзідэнт Трамп не быў уцягнуты ў якія-небудзь супрацьпраўныя дзеянні і «не мог быць больш прыязным» у адносінах да яе падчас іх абмежаваных зносін, — заявіла Кэралайн Левіт. — Факт застаецца фактам: прэзідэнт Трамп выгнаў Джэфры Эпштэйна са свайго клуба некалькі дзесяцігоддзяў таму за тое, што той паводзіў сябе непрыстойна ў адносінах да сваіх супрацоўніц, у тым ліку да Джуфрэ.

Гэтыя гісторыі — не больш чым нядобрасумленныя спробы адцягнуць увагу ад гістарычных дасягненняў прэзідэнта Трампа, і любы амерыканец, які мае клёк, бачыць, што гэта падман і відавочная спроба адцягнуць увагу ад аднаўлення працы ўрада», — падкрэсліла яна.

У той жа час дэмакраты патрабуюць раскрыць усе файлы Эпштэйна, сцвярджаючы, што Белы дом «хавае дэталі адносін» паміж сэксуалізаваным злачынцам і Трампам.

Улетку 2025 года Гілейн Максвел казала, што яна ніколі не бачыла, каб Дональд Трамп быў у доме Эпштэйна.

У 2011 годзе Эпштэйн выйшаў на волю, адбыўшы 13 месяцаў у турме. У 2008 годзе ён прызнаў віну па справе аб падбухторванні да прастытуцыі, у тым ліку ў дачыненні да непаўналетніх, і быў асуджаны да 18 месяцаў зняволення, якія адседзеў не цалкам. У 2019 годзе яго зноў арыштавалі, а праз месяц ён павесіўся ў турэмнай камеры. 

Каментары9

  • Абожухна
    12.11.2025
    Нейкая лухта, пардон май фрэнч. Замест, каб даўно прыцягнуць да адказнасці, скажам, Клінтана, які амаль што пасяліўся у тым Лаліта Экспрэсе, яны беспаспяхова пытаюцца накалупаць нешта на Трампа ужо гадоў 10.
  • Хайпуем дальше
    12.11.2025
    дэмакраты патрабуюць раскрыць усе файлы Эпштэйна, сцвярджаючы, што Белы дом «хавае дэталі адносін» паміж сэксуалізаваным злачынцам і Трампам
    ----
    Что мешало демократам раскрыть эти документы во время президентства Байдена? Неужели участие в эпштейновских оргиях элиты дем партии и ее доноров?
  • Filipp
    12.11.2025
    "У адным з іх Эпштэйн сцвярджае, што Трамп, «вядома ж, ведаў» пра тое, што ён і Максвел заваблівалі ў прастытуцыю дзяўчат, якія працавалі ў клубе Трампа «Мар-а-Лага»."©
    А былі тыя, хто не ведаў пра прастытутак у клубах?) Гэта ж трэба быць дурным, каб гэта не разумець. Гэта як абвінаваціць чалавека ў тым, што ён ведаў, што некаторыя жанчыны любяць атрымліваць грошы за сэкс.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»2

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў6

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію69

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць