Грамадства1111

«Дзесяцігадовае дзіця АМАП пакладзе ў падлогу?» Трэш-блогер Mellstroy адрэагаваў на прызнанне сябе экстрэмістам 

Мэлстрой публічна адрэагаваў на прызнанне яго каналаў і сімволікі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», адзначыўшы, што не разумее, як можна абвінаваціць у экстрэмізме людзей, якія проста згадалі яго імя.

Андрэй Бурым (Mellstroy)

«Нарэзчыкам маіх ролікаў, скажу шчыра і проста — небяспечна. Шчыра, я не ўяўляю сабе ў галаве, якім чынам будуць падводзіць людзей, якія проста сказалі слова «Мэлстрой», пад экстрэмізм. Я гэтага зусім не разумею.

Напрыклад, дзесяцігадовае дзіця ў школе крыкне «плакі-плакі», і проста залятае АМАП, кладзе яго ў падлогу і вязе ў ІЧУ? Гэта ж трызненне, не?» — сказаў блогер у відэа, апублікаваным у яго сацсетках.

Нагадаем, што 4 лістапада 2025 года суд Цэнтральнага раёна Мінска на ініцыятыву ГУБАЗіК МУС прызнаў усе каналы Mellstroy на розных платформах, а таксама яго лагатып і вадзяныя знакі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

МУС сцвярджае, што падчас кастрычніцкага конкурсу Mellstroy.game блогер праз інтэрнэт заклікаў людзей да супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку да парушэння грамадскага парадку. За ўдзел у гэтых «чэленджах» сілавікі ўжо затрымалі некалькі чалавек.

Адзін з найбольш абуральных эпізодаў адбыўся, калі 19‑гадовы мінчук, удзельнік конкурсу Mellstroy, бегаў па горадзе ў адных майтках, крычаў і скокнуў у вадаём. Суд прысудзіў яму 10 сутак арышту за «дробнае хуліганства».

Таксама былі зафіксаваныя выпадкі, калі ўдзельнікі чэленджаў размалёўвалі пашпарты, залазілі на аўтаматы з цацкамі і здымалі свае дзеянні на відэа. Міліцыя паведаміла, што працягвае шукаць іншых, хто «праяўляе неадэкватныя паводзіны».

Хто такі Mellstroy

Андрэй Бурым родам з Гомеля, яму 26 гадоў. Ён стаў вядомы ў 2020 годзе пасля скандальнага стрыму, падчас якога збіў дзяўчыну ў жывым эфіры. За гэта атрымаў паўгода папраўчых работ і штраф.

З таго часу Mellstroy жыве за мяжой і вядзе трэш-стрымы і чэленджы з абяцаннямі вялікіх грашовых узнагарод. У яго больш за 3,6 мільёна падпісчыкаў у тыктоку і каля 3 мільёнаў у інстаграме.

Што пагражае падпісчыкам

Пасля рашэння суда ўсе каналы Mellstroy, яго лагатып і нават вадзяныя знакі лічацца экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Гэта значыць, што падпіска, рэпост, выкарыстанне лагатыпа ці нават каментар з яго нікам могуць быць расцэненыя беларускімі сілавікамі як удзел у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • даведка
    09.11.2025
    ГУБОПиК решил не добиваться призыва А. Бурима (Mellstroy) в местную бригаду ССО.
  • медзь
    10.11.2025
    Так, пакладзе і не задумаецца. Яшчэ пытанні ёсць?
  • Жыгуль
    10.11.2025
    З падключэннем, як гаворыцца.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні26

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

Былы палітвязень Сяргей Іванцоў: Я прачынаўся ад грукатання ўласных касцей 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць