Грамадства22

У Мінску сёлета паставяць 28 навагодніх ёлак

Да 1 снежня ў Мінску ўсталююць 28 навагодніх ёлак. Пра гэта паведаміла дзяржаўная арганізацыя «Мінскрэклама». Мантаж пачаўся 1 лістапада і завершыцца да каляндарнага пачатку зімы, піша Sputnik.

Ужо пастаўленая ёлка на вуліцы Сталетава. Фота: sb.by

Падрабязнасці ўпрыгожванняў пакуль трымаюцца ў сакрэце — арганізатары абяцаюць, што яны стануць сапраўдным сюрпрызам для мінчукоў і гасцей сталіцы.

Калі летась у горадзе было 27 ёлак, то сёлета з’явіцца яшчэ адна — новая святочная лакацыя будзе размешчана на вуліцы Чыжэўскіх, недалёка ад Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу.

Першыя сімвалы Новага года ўжо можна ўбачыць у горадзе: адну з ёлак ставяць у Парку экстрэмальных відаў спорту на вуліцы Сталетава, 1.

Падрыхтоўка да свята ідзе ўжо не толькі ў сталіцы — у Віцебску таксама ўжо пачалі ставіць галоўную гарадскую ёлку на плошчы Перамогі.

Таксама работы ўжо ідуць і на плошчы Леніна ў Брэсце. Як растлумачыў генеральны дырэктар Брэсцкай гарадской ЖКГ Андрэй Гашаў, пачаць работы сёлета прыйшлося раней, чым звычайна, — з-за катка, які традыцыйна размяшчаецца вакол ёлкі.

Каментары2

  • Парыльшчык
    05.11.2025
    28 калядных елак на плошчах 2-мільённага горада можна лічыць замалым, бо колькасць ўпрыгожаных ялінак звычайна дае ўяўленне пра маштаб святкавання і ўзровень увагі да святочнай атмасферы ў горадзе. У вялікіх гарадах, дзе пражываюць мільёны людзей, часта ўсталёўваюцца дзясяткі і нават сотні ялінак на розных плошчах, вуліцах, парках і ў грамадскіх месцах. Гэта стварае больш насычанае і ўрачыстае адчуванне Калядаў для жыхароў і турыстаў.
  • Ёсік
    10.11.2025
    Ялінка, а не навагодняя ёлка.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць