Грамадства33

Да Ночы расстраляных паэтаў Зміцер Дашкевіч апублікаваў верш, напісаны ў ШІЗА

29 кастрычніка беларусы ўспамінаюць трагічную дату — Ноч расстраляных паэтаў 1937 года. Былы палітвязень Зміцер Дашкевіч з гэтай нагоды апублікаваў верш, напісаны ім сёлета ў траўні ў ШІЗА калоніі №14 у Навасадах пад Барысавам.

Зміцер Дашкевіч. Скрыншот з відэа

«На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. Яно было ў Бога на пачатку. Усё праз Яго сталася, і без яго нічога не было з таго, што сталася… І Слова целам сталася і пасялілася між нас, поўнае ласкі і праўды…»

Евангелле паводле Яна

«…сапраўды і ты з іх, бо і гаворка твая выдае цябе»

Евангелле паводле Мацвея

«Шмaт былo тaкix нapoдaў, штo cтpaцiлi нaпepш мoвy cвaю, тaк як тoй чaлaвeк пpaд cкaнaннeм, кaтopaмy мoвy зaймe, a пoтым i зyciм зaмёpлi. He пaкiдaйцe ж мoвы нaшaй бeлapycкaй, кaб не ўмёpлi!»

Францішак Багушэвіч

Слова

У час бядотны роспачы і болю
Ты Слова выракся, Камень, Пятро,
Хоць перад тым і прысягаў сабою,
Што за Яго ты пакладзеш нутро.

Так слова роднага ты зрокся, беларусе,
Калі сусед на крыж яго павёў,
Хоць галасіў табе прарок у скрусе:
«Ня кідай слова, каб ты сам ня ўмёр!»

Калі ж царова служка прашыпела:
«Гаворка выдае цябе твая!»,
Не доўга думаўшы, ты плюнуў у неба:
«Язык колхозный, он не для меня!»

А потым ты зірнуў у вочы Бога
І сам жахнуўся: што ж ты нарабіў,
Калі ад Слова выракся жывога —
І акупант к крыжу Яго прыбіў!..

Ды роднае не кінуў Тата Слова —
Яго з магілы Творца ўваскрасіў,
Каб ажылі ў ім душа і мова,
Каб ты, народ, заўжды ў Слове жыў!

І сёння Слова кожнага пытае:
«Пятро, мой брат, ці любіш ты мяне?!»
Што ты адкажаш — гэта я ня знаю…
Пятро ж заплакаў: «Я люблю цябе!»

Травень 2025, ізалятар, Навасады

Каментары3

  • Ёсік
    29.10.2025
    І вось гэтую праўду яны схавалі, паскуднікі. А быдла лукашэнкаўская азаронак, гладкая ды іншыя, у гэты дзень лезуць да амбасадараў у Курапатах. Адкажыце, пачвары, за што іх расстралялі?
  • Захар
    30.10.2025
    Дзякуй, Змiцер, за верш. Натхнення табе у будучым.
  • 1
    30.10.2025
    Дзякуй Вам! Жыве Беларусь!

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска перамагла ў расійскім кулінарным тэлешоу «Бітва шэфаў»10

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць