Аўто1111

У Расіі спрабуюць адрадзіць «Волгу». Нехта засняў новую мадэль — гэта копія Geely

Пра планы адрадзіць выпуск аўтамабіляў пад брэндам «Волга» ўсур'ёз загаварылі яшчэ летам 2022 года, пасля таго як сусветныя аўтавытворцы пачалі сыходзіць з Расіі ў адказ на ваенную агрэсію супраць Украіны. 

Другое адраджэнне 

Першы раз «новыя» Volga прэзентавалі ў маі 2024 года. Тады ў Ніжнім Ноўгарадзе паказалі адразу тры новыя аўтамабілі Volga: седан Volga С40 і два красоверы Volga К30 і Volga К40.

Праўда, па факце, публіцы паказалі не нешта новае, а тры аўтамабілі кітайскага брэнда Changan, толькі выпушчаныя пад расійскім брэндам.

Volga C40 і Volga K30, якія прэзентвалі вясною 2024 года. Фота: Максім Стулаў / Ведамасці

Ад арыгінальных мадэляў расійскія «Волгі» адрозніваліся толькі радыятарнай рашоткай і шыльдзікамі. Першым планавалі наладзіць выпуск седана С40, выпуск красовераў К30 і К40 быў запланаваны на пачатак 2025 года.

Але планы засталіся планамі, і выпуск кітайскіх Changan пад расійскім брэндам так і не пачаўся. Пазней сталі гаварыць, што нібыта новым партнёрам стане Geely.

Днямі гэтым размовам знайшлося пацвярджэнне, калі нехта засняў «новую» мадэль Volga пры разгрузцы. 

Новая «Волга». Скрыншот: TAGAZ: Автожурнал / Telegram

Адроджанай Volga аказаўся новы Geely Atlas. Адзінае адрозненне ад арыгінальнай Geely — шыльдзікі на рашотцы радыятара, крышцы багажніка і калпачках на колавых дысках.

Новая «Волга». Скрыншот: TAGAZ: Автожурнал / Telegram

Пры гэтым на пярэднім бамперы застаўся надпіс «Geely design».

Раней па падобнай схеме ў Расіі «адрадзілі» брэнд «Масквіч», якія цяпер збіраюць на магутнасцях былога завода Renault у Маскве. Як і ў выпадку з «Волгай», з расійскага там толькі назва, а па факце — кітайскі JAC.

У нулявыя Волга была амерыканкай

Адметна, што ў гэтага расійскага аўтавытворцы ўжо быў досвед выпуску іншамарак пад уласным брэндам. Так, у 2008‑2010 гады на магутнасцях завода ў Ніжнім Ноўгарадзе наладзілі выпуск седана Volga Siber, які з'яўляўся копіяй Chrysler Sebring другога пакалення. Той выпускаўся ў Штатах з 2000 па 2006 год.

Chrysler Sebring і Volga Siber. Фота: av.by

Тады першапачаткова планавалася, што ў 2008 годзе будзе выпушчана 10 000 аўтамабіляў Volga Siber, а ў 2009‑м — 45 000. Рэальныя лічбы вытворчасці аказаліся куды больш сціплымі. У перыяд з 2008 па 2010 гады было выпушчана ўсяго 8933 адзінкі Volga Siber.

На гэтым вытворчасць аўто пад брэндам Volga спынілася. Калі браць чыстакроўныя «Волгі», то іх перасталі выпускаць яшчэ раней — у 2009-м.

Апошняя сапраўдная «Волга». ГАЗ-31105. 2003‑2009 гадоў выпуску. Фота: av.by

Так выглядала апошняя арыгінальная мадэль «Волга», праўда, і ў ёй у апошнія гады выпуску ўсталёўвалі ўжо матор ад Chrysler.

Каментары11

  • Ёсік
    24.10.2025
    так 400 лет, я аж ванітую, калі пачынаюць нешта казаць аб савецкіх інжынерах. Не было нічога свайго, пачынаючы зь песьняў шаінскага, і скончваючы гадзіньнікамі электроніка і ваўка, што яйкі лавіў. Усё скрадзена, бо зь дзяцінства зьнішчалі любоў да прыгажосьці, індывідуальнасьці, усе павінны апрануць аднолькавае, і дзякаваць партыю, што дыхаць дазваляе.
  • abgemacht
    24.10.2025
    няма ў беларускай мове
    ні
    "заснять"
    ні
    "колпачков"
  • да
    24.10.2025
    так 400 лет, что никогда не мешало, не мешает и не будет мешать кричать о самом передовом, самом поогрессианом русском, благодаря которому прявились бмв, форд, фиат и даже гейли.
    Это как вор, который громче всех кричит -"держи вора!".

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін9

Грамадстваабноўлена9

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску перайменавалі амаль паўсотні прыпынкаў — некаторыя ў абыход закона3

Расійскіх вайскоўцаў падазраюць у выкарыстанні затанулага парома «Эстонія» для шпіянажу і адпрацоўкі падводных аперацый

Кітай атрымаў доступ да прамысловых сакрэтаў Германіі праз экспарт рэдказямельных металаў4

У Англіі па памылцы вызвалілі гвалтаўніка 14‑гадовай дзяўчынкі4

Шатдаўн у ЗША: пакуль урад паралізаваны, Пентагону ахвяравалі 130 мільёнаў долараў на зарплаты вайскоўцам4

Штучны інтэлект дапамог даследчыкам вылічыць забойцу са знакамітага фотаздымка «Апошні яўрэй з Вінніцы»18

Аляксандр Лукашук: «Сорамна за Амерыку, балюча за Украіну, шкада Беларусі»23

Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша2

«Нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялек». Шпілеўская знайшла карысць ад заходніх санкцый17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін9

Грамадстваабноўлена9

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць