Культура22

Букмекеры назвалі двух галоўных фаварытаў на Нобеля па літаратуры

У чацвер а 14‑й у Стакгольме будзе названы нобелеўскі лаўрэат па літаратуры.

Цань Сюэ і Ласла Краснахоркаі. Калаж на аснове фота Getty Images

За суткі да абвяшчэння букмекеры вызначылі сумесных фаварытаў з каэфіцыентам 10/1, пакуль літаратурныя колы рыхтуюцца да чарговага непрадказальнага выбару Шведскай акадэміі.

Гэта кітайская авангардная пісьменніца Цань Сюэ, вядомая сваёй сюррэалістычнай апавядальніцай манерай. Яе раманы «Апошні каханак» і «Межы» замацавалі яе як сучасную візіянерку сусветнай літаратуры, і яна ўжо некалькі гадоў фігуруе сярод фаварытаў на Нобелеўскую прэмію.

Таксама фаварытам з каэфіцыентам 10/1 называюць венгерскага пісьменніка Ласла Краснахоркаі, які больш за 10 год называецца сярод фаварытаў.

Раней сярод фаварытаў на Нобеля ў гэтым годзе называліся мексіканская пісьменніца лаўрэатка Пулітцэраўскай прэміі Крысціна Рывера Гарса, іспанец Энрыке Віла‑Матас і аўстралійскі празаік Джэралд Марнэйн. Іх шанцы раней ацэньвалі як 16 да 1.

У мінулым годзе пераможцай стала паўднёвакарэйская пісьменніца Хан Ган, у 2023 годзе нарвежац Юн Фосэ. У 2015 годзе беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.

Сёння а 12:45 будзе названы нобелеўскі лаўрэат (ці лаўрэаты) па хіміі.

Каментары2

  • Упс
    08.10.2025
    А Саша Філіпенка дзе?)) чую гук кароны, якая ўпала з яго галавы
  • Чорны хiмiк
    08.10.2025
    Упс, Каменцiм пакуль нобеля па хiмii. Цi сказаць няма чаго?

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»13

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі6

«Гнеў і сорам». Макрон звярнуўся да нацыі пасля пагромаў21

У Беларусі прадаюць легендарны Rolls-Royce 1977 года. У такой версіі было выпушчана ўсяго 500 машын. Колькі просяць?2

У раёне вуліцы Каржанеўскага пабудуюць мост цераз чыгунку

Пуцін прапанаваў правесці саміт з Трампам і Сі для абмеркавання вайны ва Украіне7

Раптоўны пажар на вайсковай базе ў Канадзе: чацвёра загінулых, 19 чалавек у крытычным стане1

Трамп: Зяленскі зусім не імкнецца да завяршэння гэтай вайны10

Чаму салёны агурок свеціцца ад электрычнасці? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»13

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць