Свет

Трамп заклікаў усіх, хто ўдзельнічае ў перамовах па Газе, дзейнічаць хутка

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў усіх, хто ўдзельнічае ў намаганнях па спыненні вайны ў Газе, «дзейнічаць хутка». Ён паведаміў, што на выхадных адбыліся «вельмі пазітыўныя перамовы з ХАМАС і краінамі з усяго свету», піша Бі-бі-сі.

Photo by Win McNamee/Getty Images

«Гэтыя перамовы прайшлі вельмі паспяхова і прасоўваюцца хуткімі тэмпамі. Тэхнічныя групы зноў збяруцца ў панядзелак у Егіпце, каб прапрацаваць і ўдакладніць апошнія дэталі. Мне паведамілі, што першая фаза павінна быць завершана на гэтым тыдні, і я заклікаю ўсіх ДЗЕЙНІЧАЦЬ ХУТКА», — напісаў ён у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.

Раней у размове з журналістамі Трамп заявіў, што, на яго думку, ізраільскіх закладнікаў пачнуць вызваляць «вельмі хутка».

Ізраіль і ХАМАС у панядзелак павінны пачаць перамовы, накіраваныя на спыненне двухгадовага канфлікту, які спустошыў Газу.

Егіпет, ключавы пасярэднік у перамовах аб перамір’і, заявіў, што прыме дэлегацыі абодвух бакоў для абмеркавання магчымасці абмену ізраільскіх закладнікаў на палесцінскіх зняволеных.

Каментары

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць