Культура33

У Тэатры лялек адмянілі спектакль паводле казак братоў Грым

Сёння ў Тэатры лялек у Мінску мусіла адбыцца прэм’ера спектакля ў рэжысуры Яўгена Карняга «Сёстры Грым». Але паказ чорнай камедыі адмянілі «па тэхнічных прычынах», піша Reform.news.

Фрагмент афішы спектакля «Сёстры Грым». Фота: сайт тэатра

Гледачам прапаноўваецца сёння і ў бліжэйшыя дні замест прэм’еры наведаць пастаноўку «Мроіва». Таксама ў афішы заменены паказы спектакля ў кастрычніку.

«Па тэхнічных прычынах 13 і 14 верасня, а таксама 16, 17 і 30 кастрычніка ў 19:00 замест спектакля «Сёстры Грым» адбудзецца спектакль «Мроіва». Запланаваны на 31 кастрычніка спектакль «Сёстры Грым» — адменены», — адзначаецца ў сацсетках тэатра.

Пастаноўка «Сёстры Грым», якая звярталася да культавага спектакля «Інтэрв’ю з вядзьмаркамі», пастаўленага Яўгенам Карнягам у 2015 годзе, брала ў поле ўвагі ўнутраны свет жанчыны, разважала пра боль і каханне.

«Спектакль «Сёстры Грым» уцягвае гледачоў у таямнічы свет, дзе пачынаеш глядзець казку, якая раптам абарочваецца падрабязным даследаваннем жаночай душы. Сярод ценяў мінулага з’яўляюцца тры ўвасабленні жаночай прыроды, тры ведзьмы. У кожнай — свая гісторыя. І кожная гатовая ёй падзяліцца. Рэальнасць пераплятаецца з фантазіямі. У яркіх, эмацыянальных маналогах гераінь чуваць не толькі сіла і абаяльнасць, але і глыбокі боль. Гэтыя жанчыны не шукаюць апраўданняў — яны проста хочуць расказаць, як чакалі кахання, але яно так і не прыйшло… «Сёстры Грым» — гэта разважанне пра тое, што значыць быць жанчынай, пра тое, што такое ўнутранае святло і каханне», — прэзентавала новы творы каманда тэатра.

Меркавалася, што перад публікай паўстане апгрэйд вядомай пастаноўкі, якая ішла на сцэне без малага шэсць сезонаў.

Каментары3

  • Ёсік
    13.09.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • І смех і грэх
    14.09.2025
    Дзядзька Ёсік, што ты там такое зграмуздаў, што "зрэдагавалі", а пасля яшчэ і "выд"? Дарослы ж чалавек!
    Давай не здавайся, пішы яшчэ, а раптам можа сёння модэр лагаднейшы.
  • Ёсік
    14.09.2025
    І смех і грэх, я прапанаваў сп. Карняг з'язджаць адсюль, бо ўсе ягоныя цікавыя працы забараняюць. Трылогія ў РТБД пад забаронай, гэту пастанову забаранілі. Лукашэнка ж сказаў, што без йх абыйдзецца.

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць